Навіны

Пераслед сям’і Верамеенкаў узмацняецца

Пераслед сям’і Верамеенкаў не толькі ўзмацняецца, але яшчэ і набывае неверагодна абсурдныя і разнастайныя ў той абсурднасці формы. Мала таго, што пераследу з дзіўнай перыядычнасцю падвяргаецца вядомы грамадска-палітычны актывіст Сяргей Верамеенка персанальна, а таксама і яго бізнес, вядомая сваім нацыянальным асартыментам тавараў крама “Адметнасць”, дык справа дайшла і да яго блізкіх. У дадзеным выпадку да сына.

Мікола Верамеенка, таксама як і бацька ёсць актыўным у сваёй грамадзянскай пазіцыі чалавекам. І яго наўрад ці здзівіў бы выклік, прыкладам, у міліцыю. Але тое, што адбылося сёння, выходзіць за ўсялякія працэсуальныя рамкі. Мікола Верамеенка проста паехаў пераафармляць машыну ў ДАІ. Там яго запрасілі ў кабінет кіраўніка ДАІ, дзе і паведамілі, што затрымліваюць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Якое дачыненне мае спроба пераафармлення аўтамабіля і ўвогуле ДАІ да несанкцыянаванага мерапрыемства, і да якога несанкцыянаванага мерапрыемства, застаецца пакуль што загадкай. Тым не менш Мікола Верамеенка застаецца затрыманым.

Відэа

праваабарончыя сайты