Навіны

Гародня: бясконцы судовы канвеер

У Гародні працягваецца бясконцы карны судовы канвеер. 7 кастрычніка ў ліку іншых у судзе Ленінскага раёна судзяць Уладзіміра Родчанку. На яго складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.34, частка 3. Суддзя - Мікалай Сяргейка. Усяго ў гэтага суддзі сёння ажно 9 адміністрацыйных спраў паводле артыкулаў 23.34 і 17.1 КаАП. І гэта ў прамежку часу з 9.15 па 15.30. Яшчэ па дзве справы разгледзяць суддзі Ганна Лявусік і Алена Пятрова.

Уладзімір Родчанка - інжынер-праграміст. Ён ведамы тым, што ездзіў па Гародні з бел-чырвона-белым сцягам і неаднаразова затрымліваўся міліцыянтамі. У ліку іншых 5 чалавек ён 12 жніўня выйшаў выступіць супраць гвалту, з фота актываўленай дзяўчынкі пасля разбівання напярэдадні машынаў людзей сілавікамі-карнікамі і нашумелай гісторыі. Родчанку і іншых маладых прадстаўнікоў інтэлігенцыі тады затрымалі і моцна збілі. "Омоновцы" здзекваліся з затрыманых і моцна збівалі, пасля чаго некаторыя з іх, у тым ліку Родчанка, апынуліся ў шпіталі. 

У судзе інтарэсы Родчанкі бароніць адвакат Аляксандр Бірылаў. Сведкамі павінны выступіць міліцыянты Міхаіл Паўлоўскі і Аляксей Трафімчык. Аднак Аляксей Трафімчык у суд не з'явіўся, бо знаходзіцца за межамі вобласці. Родчанка хадайнічаў пра выклік сведкі Трафімчыка, але суддзя пастанвіў працягваць працэс без яго. Адвакат хадайнічаў пра выклік іншых сведкаў - прадстаўнікоў міліцыі Казлоўскага, Гаўрыліка, Вайцешкі. Суддзя Сяргейка задаволіў хадайніцтва па выкліку сведкамі Казлоўскага і Гаўрыліка. Але адхіліў іншае хадайніцтва. А фактычна 12 жніўня Родчанкі і яго адвакат былі пазбаўленыя магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы. 

Неверагодна, але справа ў суд па падзеях 12 жніўня паступіла толькі 6 кастрычніка!

Хадайніцтва пра запыт і далучэнне да матэрыялаў справы зафіксаванага медэпікрыза з шпіталя хуткай медыцыйнскай дапамогі суддзя задаволіў.

Пасля гэтага пачалося апытанне сведак. Патлумачыць, чаму справу Родчанкі ажно да 6 кастрычніка не перадавалі ў суд, міліцыянты не могуць.

Суддзя зрабіў заўвагу прадстаўніку Ленінскага РАУС, што 12 жніўня Вайцешка неправамерна склаў пратакол па частцы 3 артыкулу 23.34, паколькі на момант 12 жніўня паўторнай адміністрацыйнай справы быць не магло, бо пастанова па іншай справе Родчанкі за 14 ліпеня была на стадыі абскарджвання і не ўступіла ў законную сілу.

У прадстаўнікоў міліцыі Трафімчыка, Казлоўскага і Паўлоўскага аднолькавыя тэксты ў сведчаннях, відавочна, што адміністрацыйная справа сфабрыкаваная.

Адвакат заявіў хадайніцтва пра выклік у суд сведкам Аляксея Вайцешкі, а таксама хадайніцтва пра правядзення экспертызы почырка, паколькі яго падабаронны падпісваў пратакол пад фізічным і псіхалагічным уздзеяннем. Суддзя Сяргейка адхіліў гэтыя хадайніцтвы. 

У выніку, нягледзячы на ўсе довады абароны, суддзя Мікалай Сяргейка аштрафаваў Уладзіміра Родчанку на 25 базавых велічынь штрафу. Відавочна, што карная пастанова была падрыхтаваная загадзя.

 

 

Відэа

праваабарончыя сайты