Навіны

У Гародні адбыліся затрыманні журналістаў

Пазней затрыманых вызвалілі.

***

У Гародні 4 кастрычніка затрыманыя карэспандэнты TUT.BY і „Народнай Волі” Вольга Камягіна і Кацярына Гардзеева. Яны імкнуліся асвятляць народную мірную акцыю пратэсту ў горадзе над Нёманам.

Праз нейкі час журналістку Вольгу Камягіну, праверыўшы дакументы, выпусцілі з РАУС Ленінскага раёну Гародні.

Гарадзенскія журналісткі былі затрыманыя на Савецкай плошчы, дзе сёння праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш-продаж. Таксама ў гэты дзень затрыманы вядомы гарадзенскі блогер Андрэй Ірха, які вёў стрым з плошчы. Пры затрыманні Ірху некалькі разоў ударылі.



 

04.10.2020

Відэа

праваабарончыя сайты