Навіны

У Смаргоні пратаколы складаюць участковыя міліцыянты

У Смаргоні на перадавую змагання з носьбітамі лозунга "Жыве Беларусь!" і бел-чырвона-белай сімволікі кінуты участковыя РАУС. На іх ускладзены абавязак складаць пратаколы. Яны спяшаюцца, іншы раз робяць памылкі, кожнаму ў пратакол у абавязковым парадку запісваюць персанальнае агучванне таго лозунга за здароўе Беларусі. А потым у судзе міліцэйскія сведкі гэта даказаць не могуць.
Складаюць пратакол на ўдзельніцу мерапрыемства, якая непазвальная, бо у масцы, і ў аб'ктыў відэакамеры твар не трапляў. Але сведкі прымудраюцца ідэнтыфікавць па адзенні і дамскай сумачцы на плячы. Маюць выгляд настолькі дасведчаных, што ведаюць гардэроб удзельніц!
З другога фланга на пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў націскае пракурор раёна Андрэй Клышэвіч. Ён шчыруе на папярэджаннях. Яны выглядаюць іншы раз анекдатычна. Напрыклад, папярэджвае ўдзельнікаў за прыход на несанкцынаваныя мерапрыемствы з дзецьмі, чым як быццам ставяць дзяцей у небяспеку, бо пракурор мае інфармацыю, што ўдзельнікі брыдкасловяць і агучваюць лозунгі, а гэта "негатыўна уплывае на маральнае выхаванне і развіццё малалетніх". Такія папярэджанні атрымалі сем'і Петуновых і Лазічных.
Андрэя Лазічнага пракурор у папярэджанні папракнуў, што той на мерапрыемстве здзейсніў "актыўныя дзеянні, якія ўяўляюць небяспеку жыццю і здароўю малалетняй Яўгеніі, а менавіта: прыстаўляў дочку да правага бакавога шкла аўтамабіля супрацоўнікаў унутраных спраў, які ў той момант знаходзіўся ў руху".
З трэцяга фланга цісне на прыстойных грамадзян інспекцыя па справах непаўнагадовых райвыканкама. Яна выклікае позвай Андрэя Лазічнага "для ўдзелу у разглядзе пытання па ўдзелу разам са сваёй малалетняй дачкой у мітынгу і вулічным шэсці, якія праводзіліся без адпаведнага рашэння Смаргонскага райвыканкама".
Вось так! Калі б мерапрыемствы праводзіліся з дазволу райвыканкама, то прыйсці з дзіцём было б можна. І лозунгі з надуманым брыдкаслоўем ужо б не нашкодзілі дзіцяці.
Цалком аблогу завяршае той жа Смаргонскі РАУС са сваімі відавочна незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі.
Таго ж Лазічнага затрымалі як быццам для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні. Але бацька да сваіх дзяцей вярнуўся толькі праз трое сутак!
Аналагіная сітуацыя з Андрэем Нядужкам. І на яго "грамацеі" складалі пратакол столькі ж часу.
Такая сітуацыя вымагае прарыву аблогі актыўнымі дзеяннямі. Першым сёння падаў скаргу пракурору на незаконнае затрыманне супрацоўнікамі РАУС Андрэй Нядужка.
Іншыя плануюць падаваць скаргі на дзеянні і самога пракурора раёна ў вышэйстаячую інстанцыю.

Відэа

праваабарончыя сайты