Навіны

У Гарадзенскім медуніверсітэце прызначылі новага рэктара

Рэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта стане Краткова Алена Мікалаеўна, якая раней была начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Алена Краткова — кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, чалец Савета Рэспублікі. 47 гадоў, родам з Астравецкага раёна. Скончыла Слонімскае медыцынскае вучылішча, Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Раней пасаду рэктара ГрДМУ займаў Віктар Сняжыцкі. Мясцовыя СМІ паведамлялі пра тое, што Віктар Сняжыцкі асуджаў у Facebook дзеянні сілавікоў. «Дарагія сябры! Падтрымліваю сваіх калегаў-медыкаў, і ўсіх, хто пратэставаў супраць гвалту і затрыманняў. Кадры, якія сведчаць аб жорсткіх збіваннях дэманстрантаў – шакуюць. Толькі народ Беларусі, яго воля вызначыць, як нам жыць далей”, — цытаваў S13 Сняжыцкага. Цяпер такога запісу ў Facebook рэктара медуніверсітэта няма. Віктар Сняжыцкі з’яўляецца чальцом Савета Рэспублікі. Чым ён будзе займацца далей – невядома, ён некалькі дзён не здымае трубку, – піша Гродна.лайф.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garadzenskim-meduniversitetse-pryz/

21.09.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты