Навіны

Фонд салідарнасці BYSOL запусціў новую ініцыятыву

«Фонд салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation» па дапамозе тым, хто страціў працу па палітычных прычынах, запусціў новую ініцыятыву IneedHelpBy. З дапамогай Telegram-бота @INeedHelpBY_bot кожны ахвотны можа дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, або адправіць заяўку на атрыманне дапамогі.

Тэлеграм-бот будзе злучаць сем’і, якія маюць патрэбу ў харчовай дапамозе з памочнікамі. Памочнік атрымае спіс крамаў, у якіх зможа замовіць прадукты праз Інтэрнэт.

«Мы верым, што наш праект палегчыць жыццё многім беларускім сем’ям. Сёння мы разам як ніколі! І мы можам дапамагчы тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ніхто не павінен заставацца адзін!» – адзначаюць арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/fond-salidarnastsi-bysol-zapustsiu-novuyu-in/

19.09.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты