Навіны

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі. 

Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах:

Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:

Тэлеграм @ViasnaSOS +375 29 543 38 66

Вайбер па нумары +375 29 543 38 66

Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 29 543 38 66

“Гарадскі” нумар тэлефона: +375 17 394 63 11

Нетэрміновыя звароты:

Грамадская прыёмная: +375 29 8413981 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).

Калі вас затрымалі, альбо вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:

імя і прозвішча затрыманага,

калі і дзе адбылося затрыманне,

ці ужываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,

ці адносіцца ён да ўразлівых группаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзецей ці старых бацькоў т.п.), альбо з’яўляецца журналістам.

Вам падкажуць:

дзе можна шукаць затрыманых,

дзе можна бачыць спісы затрыманых,

чаго чакаць у бліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.

Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведнаму гораду.

У хуткім часе ПЦ "Вясна" запусціць "бота" для збора інфармацыі і дапамогі затрыманым.

 

http://spring96.org/be/news/98781

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты