Навіны

"Стоп-загон". Фіксуй прымус на датэрміновым галасаванні разам з намі

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”.

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

 

Як гэта адбываецца?

Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што  з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.

Аднак трэба ведаць кожнаму выбаршчыку, што толькі ён мае права самастойна вырашаць, за каго, якім чынам галасаваць і ў любы зручны для яго дзень.

Пры адмове ісці на выбарчы ўчастак датэрмінова - ніхто не мае права адлічыць з вучобы, альбо пазбавіць інтэрната, звольніць з працы ці пагражаць іншымі настуствамі.

Калі вы ці вашыя знаёмыя, сутыкнуліся з падобнымі праявамі - абавязкова паведамляейце пра такія факты праваабаронцам. Не забывайце прыкладаць відэа-, аўдыё- і фотасведчанні “загонаў”.

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” стварылі адмысловую і зручную форму, куды можна дасылаць сведчанні прымусовага галасавання.

Разам мы зможам больш эфектыўна супрацьстаяць фальсіфікацыям пад час датэрміновага галасавання!

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

 
 
 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты