Навіны

Хуткія камісіі Гарадзеншчыны

Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, адсочваючы кожны этап выбарчай кампаніі, імкнуліся патрапіць і на трэнінгі, якія арганізоўваюцца для старшынь УВК.

Назіральнік Андрэй Коця, які падаў пісьмовую заяўку ў Гарадзенскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай дапусціць яго на такія трэнінгі, атрымаў нечаканы пісьмовы адказ. У лісце з камісіі паведамляецца, што трэнінгі ўжо прайшлі з 1-га па 15-га чэрвеня. Нечаканасцю такі змест адказу з камісіі стаў таму, што за некалькі дзён да гэтага, калі назіральнік пытаўся ў сяброў камісіі пра дату гэтых трэнінгаў, яму паведамілі, што ўсё скажуць як прыйдзе час тых трэнінгаў і нават пра час і месца іх правядзення інфармацыю выставяць на сайт.

І раптам камісія апярэдзіла сама сябе. Не паспелі паведаміць назіральніку пра трэнінгі, як іх ужо паспелі правесці.

Аналагічнага адказу чакае і назіральніца па Кастрычніцкай ТВК Гародні Святлана Рудкоўская, якой праз тэлефон паведамілі, што афіцыйны адказ выслалі поштай. Але пошта хіба што працуе больш павольна, чым гарадзенскія, надзвычай хуткія камісіі.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты