Навіны

Адказ аблвыканкаму патрабаваў … 10 дзеннай праверкі!

Пасля электроннага звароту ў Генеральную пракуратуру праваабаронца Рамана Юргеля пра парушэнні пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісій па Гарадзенскай вобласці, якія па 12 раёнах прайшлі у закрытым фармаце, яму быў урэшце дасланы адказ з Гарадзенскага аблвыканкаму. (Нагадаем, што назіральнік звяртаўся з скаргай у Гарадзенскі аблвыканкам. І пры гэтым трохдзённыя тэрміны адказу, датычныя парушэння на выбарах, прадугледжаныя арт 49 (1) ВК РБ былі парушаныя).

А каб не электронны зварот у пракуратуру, то адказ з Гарадзенскага аблвыканкаму прыслалі б толькі праз 14 дзён.

Кажа назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель:

У адказе Гарадзенскага аблвыканкаму, мне пішуць, што "...Згодна з Пастановай ЦВК ад 08.05.2020 №13 пасяджэнні органаў, што фармуюць УВК могуць праходзіць у рэжыме прамой трансляцыі, онлайн ці з пазнейшым размяшчэннем відэазапісу пасяджэнняў у сеціве Інтэрнэт. Дадзеная норма носіць рэкамендацыйны характар...". Сутнасць жа ў тым, што ЦВК гэта прапісала у сваіх пастановах, а мясцовыя выканаўчыя улады, зрабілі так, хто як на месцах трактаваў гэтую працэдуру фармавання УВК. А маглі б больш адказна, больш падрыхтавана падыйсці да забяспячэння адкрытасці і галоснасці ўсяго працэсу фармавання УВК па ўсёй вертыкалі ўлады. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" назірае за усімі этапамі, працэдурамі выбарчай кампаніі з мэтай паляпшэння ўсяго выбарчага працэсу і згодна з выпрацаванымі з практыкі рэкамендацыямі для краіны.”

Што тычыцца парушэння тэрмінаў самога адказу на зварот назіральніка, то доўгатэрміновы назіральнік Раман Юргель нарэшце атрымаў адказ. Пішуць, што яшчэ нібыта 02.07.20 адказ быў адпраўлены поштай. Але штэмпелі на капэрце сведчаць пра іншае, што адасланы адказ быў толькі 06.07.20 а атрыманы 08.07.20.

У сваёй скарзе назіральнік акцэнтаваў увагу на тэрмінах і патрабаваў атрымання адказу у 3-х дзенны тэрмін, бо былі ужо выпадкі па Беларусі па зацягванню такіх адказаў на 14 дзён, каб факты парушэнняў не мелі своечасовай ацэнкі і забываліся.

А Л.Ярмошына ужо ўставала на абарону такіх доўгіх адказаў, на абарону сваіх падначаленых, па зацягванню адказаў згодна з Законам "Аб зваротах грамадзян". Каб гэтага не адбылося, прыйшлось пісаць скаргу ў пракуратуру.

Буквальна за ноч гэтым разам прыйшоў адказ з Гарадзенскага аблвыканкаму на зварот  назіральніка. Адказ тычыўся электроннага звароту у Генеральную пракуратуру па пратэрміноўцы аблвыканкамам 3-х дзеннага тэрміну на скаргу ў ЦВК па фармаванню УВК вобласці па 12 раенах, якія прайшлі ў закрытым рэжыме. Тады трохдзённыя тэрміны адказу, датычныя парушэння па выбарах, прадугледжаныя арт 49 (1) ВК РБ былі парушаныя. Зараз амаль што 10 дзён дадаткова правяралі, як адказныя чыноўнікі пісалі той адказ і як і якой поштай адпраўлялі.

Толькі што там было правяраць так доўга, калі ёсць штампы на канвертах з датамі адсылкі і атрымання адказу з Гродзенскага аблвыканкаму! Але усе роўна чыноўнікі пішуць, што адказ быў адасланы своечасова.

Хаця доказам таго, што адказ адасланы з спазненнем, сведчаць штампы на паштовым канверце адпраўкі 06.07.20 і атрымання поштай 08.07.20. То бок адказ не быў адасланы 02.07.20, як пішуць назіральніку.

Хто пратэрмінаваў даць адказ, работнікі аблвыканкаму, ці затрымка у люстрацыі пісем Белпоштай, застаецца таямніцай. Галоўнае, каб органы ўлады якія фармуюць ТВК і УВК праводзілі усе выбарчыя працэдуры адкрыта і галосна, і пад час пандэміі выконвалі супрацьэпідэмічныя захады. І пры гэтым своечасова інфармавалі грамадзян пра ўвесь выбарцы працэс на афіцыйных сайтах.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты