Навіны

Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 65.443

Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 65.443 (+174 за апошнія суткі), памерла 480 чалавек (+6), паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

За мінулыя суткі адзначаны прырост інфікаваных, які, тым не менш, сёмы дзень трымаецца ніжэй за 200. У папярэднія суткі было 155 новых выпадкаў і шэсць смерцяў.

Адзначаецца, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 56.379 пацыентаў (за апошнія суткі 580). Такім чынам, вылечылася 86% хворых.

Праведзена 1.151.734 тэсты на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 7.038.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, што маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Больш як два месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.

9 ліпеня міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што за апошні месяц колькасць інфікаваных COVID-19 і пнеўманій знізілася ў некалькі разоў. „Апошнія тыдні мы назіраем устойлівую станоўчую дынаміку. Гэта тычыцца як колькасці выяўленых выпадкаў інфікавання, так і (што найбольш важна) колькасці ускладненых формаў захворвання. Гэта тыя пацыенты, у якіх цячэнне каронавірусной інфекцыі ўскладняецца пнеўманіямі”, — сказаў Каранік, каментар якога паказаў тэлеканал СТВ.

Зніжэнне захворвання, паводле слоў міністра, дазваляе праводзіць зваротнае перапрафіляванне ложкавага фонду. „Гэта тычыцца ўсіх рэгіёнаў без выключэння нашай краіны. Бальніцы вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання”, — дапоўніў ён.

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, зараз няма неабходнасці ў вялікай колькасці бальніц для пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Разам з тым ідзе праверка гатоўнасці медустаноў на выпадак другой хвалі COVID-19.

belapan.by

Фота: pixabay.com

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kolkasts-patsverdzhanykh-vypadkau-covid-19-u-b-14/

15.07.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты