Навіны

COVID-19 у Беларусі: 165 новых выпадкаў і 5 прызнаных смерцяў за суткі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 12 ліпеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку пашырэння COVID-19.

Агулам 64 932 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. з іх 464 памерлі, 55 380 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19. Гэта значыць, што за дзень выявілі яшчэ 165 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 смерцяў, выпісалі 461 чалавека. Такім чынам, колькасць «актыўных выпадкаў» – 9088.

Колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбулаторнае лячэнне», не паведамляюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/covid-19-u-belarusi-165-novykh-vypadkau-i-5-pryzna/

12.07.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты