Навіны

Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 64.003

Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 64.003 (+199 за апошнія суткі), памерла 436 чалавек (+7), паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Упершыню з пачатку красавіка сутачны прырост інфікаваных, паводле афіцыйнай статыстыкі, апусціўся ніжэй за 200. У папярэднія суткі новых выпадкаў было 250 (шэсць смерцяў).

Адзначаецца, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 51.902 пацыенты (за апошнія суткі 782). Такім чынам, вылечылася каля 80% хворых.

Праведзена 1.078.267 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 4.027.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласцях і Менску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Больш як два месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.

Паводле інфармацыі ведамства, з улікам аналізу захворвання COVID-19 у краіне праводзіцца паэтапнае вяртанне да звычайнай працы арганізацый аховы здароўя, якія былі перапрафіляваныя для аказання меддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. Частка ўстаноў аховы здароўя ў Менску і рэгіёнах запрацавала ў звычайным рэжыме ўжо ў чэрвені.

Сёння на сустрэчы са сталічным актывам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Менску справіліся з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. „Сістэма, якая ў нас ёсць, і тая дысцыпліна і кіраванасць у ахове здароўя дапамагала нам у такім густанаселеным і адкрытым горадзе пераадолець гэтыя праблемы, — сказаў Лукашэнка. — Я з Наталляй Іванаўнай (старшыня Савета Рэспублікі, былая кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. — БелаПАН.) толькі што перагаварыў, як сітуацыя складваецца на сённяшнюю раніцу. Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся”.

Паводле слоў Лукашэнкі, Менск быў самым праблемным у неспрыяльны эпідэміялагічны перыяд. „Таму што два мільёны насельніцтва, перамяшчэнне велізарнае. Улічваючы, што мы межы не закрывалі, насельніцтва ў кватэры не заганялі”, — растлумачыў ён.

Галоўным, падкрэсліў Лукашэнка, было не дапусціць панікі. „Мы гэта з вамі пераадолелі. І дай бог, каб далей паціху. Нам трэба паціху сысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі. Гэта для нас вельмі важна”, — сказаў ён.

belapan.by

Фота: МН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kolkasts-patsverdzhanykh-vypadkau-covid-19-u-b-12/

07.07.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты