Навіны

У Беларусі 63.804 пацверджаных выпадкаў COVID-19

 Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 63.804 (+250 за апошнія суткі), памерла 429 чалавек (+6), паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Сутачны прырост інфікаваных, паводле афіцыйнай статыстыкі, трымаецца ніжэй за 300 і працягвае зніжацца. У папярэднія суткі новых выпадкаў было 284 (смерцяў — пяць).

Адзначаецца, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 51.120 пацыентаў (за апошнія суткі 249). Такім чынам, вылечылася каля 80% хворых.

Праведзена 1.074.240 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 6.211.

Варта адзначыць, што Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, што маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Больш як два месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з улікам аналізу захворвання COVID-19 у краіне праводзіцца паэтапнае вяртанне да звычайнай працы арганізацый аховы здароўя, якія былі перапрафіляваныя для аказання меддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. Частка устаноў аховы здароўя Мінска і абласцей запрацавалі ў звычайным рэжыме ўжо ў чэрвені.

26 чэрвеня на сустрэчы з найлепшымі выпускнікамі медуніверсітэтаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што эпідэміялагічная сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у краіне паляпшаецца. „Мы рэгіструем менш каронавірусных ускладненняў у выглядзе пнеўманіі”, — сказаў ён.

1 ліпеня вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэлет, прэзентуючы штогадовую справаздачу Савету па правах чалавека, адзначыла: у Беларусі, ЗША і шэрагу іншых дзяржаў заявы, якія прыніжаюць сур’ёзнасць COVID-19, падрываюць намаганні па барацьбе з інфекцыяй і могуць прывесці да росту захворвання на каронавірусную інфекцыю.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што каранавірус прывёў „да псіхозу ўсю планету” і што сама хвароба ў пандэміі займае палову, астатняе — палітыка. 2 ліпеня, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, ён падкрэсліў: „Мы не зніжаем градус барацьбы, хаця ўжо сёння можна сказаць — мы перамаглі. І пасля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі ўрачамі, якія сёння ўсё яшчэ на пасту”.

belapan.by

Фота: МН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-63-804-patsverdzhanykh-vypadkau-covid-19/

06.07.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты