Навіны

Праверка подпісаў на Гарадзеншчыне: назіральнікі рэальна нічога не ўбачаць

Паседжанні раённых камісій Гарадзеншчыны па праверцы подпісаў адрозніваюцца ад ранейшых кампаній 2006 – 2015 гадоў у горшы бок. Дадзеныя па здадзеных падпісных лістах, з колькасцю подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэнцаў у кандыдаты на высокую пасаду ў дзяржаве, напэўна нейкім вусным распараджэннем Лідзіі Ярмошынай, старшыні ЦВК, сваім падначаленым, у гэтую выбарчую кампанію сталі закрытымі. Па Гарадзенскай вобласці 19 раённых камісій да працэдуры працэсу праверкі подпісаў падышлі па рознаму. Хоць назіральнікі ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», Віктар Сазонаў, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская, Алесь Дзергачоў, згодна з арт 13 Выбарчага кодэксу РБ, звярталіся з адмысловымі заявамі у твк, дзе аккрэдытаваныя і атрымалі былі адказ, што праверка будзе праводзіцца ў рабочым парадку і прысутнасць назіральнікаў не прадугладжаная.

Адкрытасць інфармацыі на паседжаннях па арганізацыі працэдуры па праверцы подпісаў, аказалася крыху адрознай. Адпаведныя паседжанні твк праходзяць па вобласці з 19 па 24 чэрвеня.

Паседжанні па працэдуры праверкі подпісаў па 19 твк вобласці пачаліся вельмі сімвалічна: з Смаргонскай твк з 19 чэрвеня з 19 гадзіны: гэта заняло ўсяго з 1 хвіліну! На якім назіральнік пачуў і запісаў лічбы па здадзеных подпісах за 4 прэтэндэнтаў. Па Кастрычніцкай твк Гродна паседжанне правялі за 10 хвілін. Старшыня твк Віталь Мамачкін (ён жа кіраўнік справамі Гродзенскага гарвыканкаму), паведаміў, што подпісы здалі за 7 прэтэндэнтаў: А.Лукашэнку, В.Бабарыку, В.Цапкалу, С.Ціханоўскую, С.Чэрачаня, А.Дзмітрыева і Г.Канапацкую. На пачатку паседжання ён агучыў толькі адну лічбу – 12 021 подпісаў за А.Лукашэнку. Пры тым не назваў колькасць подпісаў за іншых прэтэндэнтаў. Колькасць усіх падпісных лістоў таксама не назваў, толькі агучыў колькасць лістоў, выбраных для праверкі. Былі адабраныя 23% подпісаў для праверкі, члены твк аднагалосна прагаласавалі за ўсе пункты рашэння. Колькасць подпісаў за кожнага з прэтэндэнтаў будуць правяраць па 3 чалавекі з камісіі. Вызначаны парадак праверкі подпісаў праз МУС, АГіМ, абзвон і абход падпісантаў, калі спатрэбіцца.

Далей Віталь Мамачкін сказаў, што будзе разглядацца пытанне па арганізацыі работы камісіі і прысутнасць назіральнікаў неабавязковая і непатрэбная (!). Назіральнікі змушаныя былі пакінуць залу камісіі.

Аналагічна паседжанне прайшло і ў Ленінскай твк, дзе назіральнікам аккрэдытаваны Віктар Сазонаў. У Гродзенскай раённай твк, дзе назіральнікам Андрэй Коця, паседжанне адбывалася значна даўжэй. На ім была агучана колькасць падпісных лістоў і нават подпісаў здадзеных па 6 прэтэндэнтах: А.Дзмітрыеў 74 подпіса, Г.Канапацкая – 17, А.Лукашэнка – 18687, С.Ціханоўская – 660, С.Чэрачэнь – 1527, В.Цапкала – 941. Адметна тое, што кааб меньш праводзіць паседжанні, бо па раёне ідзе рост захворвання на ковід, каб усе не пахварэлі, адабрана для праверкі было 20% подпісаў і адразу яшчэ вызначаныя заранёў 15% ад колькасці на наступную праверку, калі спатрэбіцца. За праверкай подпісаў па 6 прэтэндэнтах былі размеркаваныя па 2 члены камісіі. Вяла паседжанне нязменная з 2004 года, старшыня Святлана Дабрыян (яна ж кіраўніца справамі Гродзенскага райвыканкаму).

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты