Навіны

Затрыманні ў Беларусі працягваюцца і 20 чэрвеня

Аўтазак знутры. Фота аднаго з затрыманых з Барысава

Аўтазак знутры. Фота аднаго з затрыманых з Барысава

20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні. Інфармацыя абнаўляецца.

Як паведамляе "Радыё Свабода", каля крамы "Цэнтральны" (Мінск) супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў бусік двух чалавек, якія замаўлялі каву. У аднаго з іх на заплечніку быў бел-чырвона-белы сцяжок.

Па звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", на дадзены момант затрыманы:

Мінск

Сушчынскі Дзмітрый

Таранда Уладзіслаў

Хацкевіч Арцём

 Канановіч Аляксандр з Салігорску. Яго жонка паведаміла "Вясне",  што сёння яе муж прыехаў у Мінск і з 19 гадзін недасяжны. Прыкладна ў 23 ён выйшаў на сувязь: яго затрымалі, даставілі ў РУУС Савецкага раёна, але затым адпусцілі.

Ганцавічы

Каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на ланцуг салідарнасці. Па звестках журналіста "Ганцавіцкага часу", які веў стрым, затрымана ня менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы. Кіраваў апэрацыяй падпалкоўнік міліцыі Віталь Куляшоў.

2020-06-20_gancavichy.jpg
Скрын са стрыму "Ганцавіцкага часу"

 

Пакуль вядома імя толькі аднаго затрыманага — Ігар Дулік. Ён збіты. 

Услед за гэтым двух журналістаў "Ганцавіцкага часу", якія вялі стрым, таксама затрымалі: Сяргея Багрова і  Аляксандра Пазняка. Іх збілі — падрабязнасці тут. 

Барысаў

Гордзіеўскі Дзмітрый

Шапчыц Юрый (затрыманы разам з роварам)

Хадасевіч Барыс

Самсонаў Іван

Самсонава Святлана

Шувалаў Дзмітрый

Шувалава Марына

Маркіянчык Дзмітрый

яшчэ адзін мужчына

Некаторых затрыманых вызвалілі. Інфамацыя ўдакладняецца.

Гродна

Амплееў  Яўген (сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай) - паведамляюць naviny.by

Брэст

Сухаў Дзмітрый

Сухаў Пётр

Каховіч Раман

Мароз Дзмітрый

Грыцук Уладзіслаў

 

Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня

Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краінеПадчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.

 

 

http://spring96.org/be/news/97731

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты