Навіны

У Гародні суд над журналістамі Белсату

У судзе Ленінскага раёна Гародні 18 чэрвеня пройдзе адміністрацыйны працэс супраць журналіста Белсату Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва

Напомнім, што 10 чэрвеня пасля пікету праўладных арганізацый па зборы подпісаў за Лукашэнку, не абыйшлося без эксцэсу. Пасля пікету, які доўжыўся дзве гадзіны, людзі ў цывільным - каля 8 чалавек - затрымалі двух журналістаў Белсату - Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва. Журналісты перад гэтым цэлы час вялі стрым пра тое, як адбываўся збор подпісаў і задавалі пытанні розным людзям, у тым ліку і прыхільнікам Лукашэнкі.

Журналістаў гвалтам зацягнулі ў бус і завезлі ў РАУС Ленінскага раёну, пратрымалі іх там тры гадзіны. На абодвух складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 22.9, частка 2 КаАП - працу без акрэдытацыі. У журналістаў забралі ўсю тэхніку, нават асабістыя мабільныя тэлефоны.

Пачатак разгляду адміністрацыйнай справы а 14.20 у судзе на вуліцы Даватара.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты