Навіны

Зноў затрыманні сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай (абноўлена)

На Гарадзеншчыне працягваецца ціск на сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. 8 чэрвеня каля 16.30 на месцы зборы подпісаў на плошчы Савецкай у Гародні была затрымана Юлія Карначава. Яе затрымалі міліцыянты і павезлі з сабой, сказаўшы, што супраць яе вядзецца адміністрацыйная справа. У затрыманні ўдзельнічаў Вадзім Налівайка, намеснік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС.

Каля 18.30 Юлію Карначаеву адпусцілі. На яе складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства, караецца ад 2 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйным арыштам). Калі яе выклічуць у суд, пакуль невядома.

Адначасна паступіла інфармацыя, што міліцыя можа затрымаць у Скідалі іншага сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Яўгена Клімука. На месца збору подпісаў прыехалі машына ДАІ і іншая міліцэйская машына. На 19-ю гадзіну Клімука ўсё ж не затрымалі.

Такім чынам дзяржаўныя структуры працягваюць перашкаджаць збіраць подпісы ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты