Навіны

Без майскага цяпла

Мо­жа і аб­рыд­не на­шым чы­та­чам із­ноў у гэ­тым мес­цы чы­таць пра цы­ві­лі­за­цый­ную, ка­му­ні­ка­цый­ную пу­сты­ню Гай­наў­кі і яе на­ва­кол­ля. Ну, але ча­ла­ве­ка про­ста бя­руць не толь­кі нер­вы, але і злосць на ўсіх са­маў­ра­да­вых ула­да­роў, якім звы­чай­на да лям­пач­кі поў­ная ад­сут­насць су­бот­не-ня­дзель­на­га тран­с­пар­ту з гэ­тай мяс­цо­вас­ці ў бе­ла­стоц­кім на­прам­ку. Ні пры­ехаць, ні ад’­е­хаць. Ка­ра­на­ві­рус ка­ра­на­ві­ру­сам, але гай­наў­скія бур­га­містр і ста­ра­ста не па­він­ны спаць у шап­ку, а толь­кі ста­рац­ца да­мо­віц­ца з ка­му­ні­ка­цый­ны­мі фір­ма­мі. Гэ­та ж іх­ні аба­вя­зак раз­вяз­ваць гра­мад­скія праб­ле­мы сва­іх жы­ха­роў, а не ней­кая ла­ска. Але тут вы­раз­на ві­даць ра­зы­хо­джан­не па­між па­ба­ча­ным, а абя­ца­ным у час вы­ба­раў.

У пе­ра­лё­це дзесь­ці я па­чуў, што ва­я­вод­ская ўпра­ва із­ноў аб’­яў­ляе кон­курс на да­фі­нан­са­ван­не аў­то­бус­ных мар­ш­ру­таў да вык­лю­ча­ных у ка­му­ні­ка­цый­ным пла­не мяс­цо­вас­цей. Неў­за­ба­ве да­ве­да­ем­ся, ці ў гай­наў­скіх чы­ноў­ні­каў хо­піць сіл і ўяў­лен­ня, каб за­няц­ца гэ­тай спра­вай. Ад­нак сум­ня­ва­ю­ся, бо ў вы­каз­ван­нях ша­фё­раў і па­са­жы­раў рэй­са­ва­га аў­то­бу­са пры­ват­най фір­мы ў пят­ні­цу ў ад­рас кі­раў­ні­цтва го­ра­да і па­ве­та не плы­лі сло­вы ўдзяч­нас­ці. А тлу­ма­чэн­не, што ня­ма гро­шай, не зу­сім да кан­ца аб­г­рун­та­ва­нае.

Але сён­няш­ні фе­лье­тон меў быць пра цяп­ло і пры­ро­ду, та­му пра­бач­це за ўступ, які нас­пеў ад гне­ву пас­ля ня­дзель­на­га ве­ча­ро­ва­га вяр­тан­ня ў Бе­ла­сток, дзя­ку­ю­чы да­па­мо­зе зна­ё­мых. Мі­нае ме­сяц май, а мы май­ска­га цяп­ла про­ста па­куль зу­сім не па­чу­лі. Ра­ман­тыч­ная, па­э­тыч­ныя лі­ры­ка май­скай пры­га­жос­ці пра­бі­ва­ец­ца да нас толь­кі ва ўспа­мі­нах, з рад­коў вер­шаў і кад­раў кі­на­сту­жак. У рэ­аль­нас­ці бы­ло не­каль­кі со­неч­ных дзён, ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра не пе­ра­вы­сі­ла двац­ца­ці гра­ду­саў. За­тое ха­лод­ныя ага­род­ні­кі, ці зім­нія „Зось­кі” пе­ра­мож­на на­кі­ну­лі ў гэ­тым го­дзе свае пра­ві­лы гуль­ні на даў­жэй­шы пе­ры­яд.

Ні­ку­ды не дзе­неш­ся ад пры­ма­раз­каў і па­ры­ві­стых ха­лод­ных вят­роў, што ня­суць з са­бою пра­ніз­лі­вы хо­лад. На бал­кон­чы­ку ў га­рад­ской ква­тэ­ры за­ве­сіў я не­каль­кі скры­нак з пры­го­жы­мі роз­на­ка­ля­ро­вы­мі квет­ка­мі. Ад­нак ця­гам дня прыў­ва­жыў, што вет­ра­ное над­вор’е про­ста пры­ма­рож­вае да­лі­кат­нае квіт­нен­не. Не за­ста­ва­ла­ся ні­чо­га ін­ша­га, як пе­ра­нес­ці квет­кі ў ква­тэ­ру, дзе і да гэ­тай па­ры зай­ма­юць там мес­ца. Да­рэ­чы, у ква­тэ­рах за­раз та­кі хо­лад, што про­ста ча­ла­ве­ка ча­сам аж стра­ся­не. Воб­раз цёп­ла ап­ра­ну­тых у сві­тар ці спар­тыў­ны кас­цюм жы­ха­роў бло­каў за­раз ні­ко­га не здзіў­ляе. У май­го бра­та ў Гай­наў­цы жыл­лё­вы ка­а­пе­ра­тыў про­ста на­зад ук­лю­чыў абаг­ра­ван­не. Пра та­кія пат­ра­ба­ван­ні ад жы­ха­роў чуў я і ў Бе­ла­сто­ку, але ні­чо­га не ат­ры­ма­ла­ся.

За­тое ў род­най, баць­коў­скай ха­це поў­ным хо­дам ідзе амаль што­дзён­нае май­скае пе­ра­паль­ван­не ў печ­ках пас­ля абе­ду. Ну, вя­до­ма, ап­ра­ча та­го агонь га­рыць з ра­ні­цы пад ку­хон­най плі­той, на якой ва­рац­ца стра­вы. Але паў­сюд­ны на­во­кал хо­лад трэ­ба про­ста вы­га­няць з ха­ты яш­чэ абаг­ра­ван­нем. Тут мой баць­ка чар­го­вы раз да­ка­заў мне ў раз­мо­ве важ­насць печ­кі ў ча­ла­ве­чым жыц­ці. Я аб­са­лют­на быў з ім згод­ны, асаб­лі­ва ка­лі мой брат пра­та­піў пад мой пры­езд аж дзве печ­кі з ад­ной мэ­тай, каб я адаг­рэў­ся пас­ля бе­ла­стоц­кай ха­ла­дэ­чы ў ква­тэ­ры. Ой як мне ста­ла доб­ра. Але і ад­на­час­на па­ра­дак­саль­на. За ак­ном квіт­не­юць фрук­то­выя дрэ­вы, лі­ло­вы бэз урэш­це рас­ц­віў і ва­біць сва­і­мі ко­ле­ра­мі і па­хам, а тут яш­чэ ха­ту абаг­ра­ваць пры­хо­дзіц­ца быц­цам у пе­ры­яд Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га, ха­ця ві­та­ем­ся сло­ва­мі "Хры­стос Уваск­рос!". От та­бе і ма­еш.

Доб­ра, што пры­нам­сі ў пуш­чан­скім кут­ку не пад­вя­лі май­скія свят­ка­ван­ні Мі­ко­лы. Бо згод­на з тра­ды­цы­яй пай­шоў дождж, які пры­нёс жыц­ця­дай­ную ва­дзі­цу ту­тэй­шым за­го­нам. А на за­го­нах па­куль усё прыг­лух­лае і за­тух­лае. Бо каб рас­ці і буй­нець, пат­рэб­ная яш­чэ ад­на рэч — май­скія цёп­лыя даж­джы і но­чы. Без гэ­та­га пры­род­на-на­род­ны цыкл за­ста­нец­ца толь­кі аб­ра­да­вым ус­па­мі­нам і не пры­ня­се за­да­валь­нен­ня кар­пат­лі­вым гас­па­да­рам і гас­па­ды­ням, якія ў зям­лі зна­хо­дзяць сэнс сва­ёй зям­ной пры­сут­нас­ці.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты