Навіны

Пікет у Гародні за Святлану Ціханоўскую (фота)

26 траўня ў Гародні ў бягучую выбарчую кампанію быў зафіксаваны другі пікет па зборы подпісаў. На гэты раз у цэнтры гораду над Нёманам збіраліся подпісы за Святлану Ціханоўскую. Подпісы афармляў адзін сябра ініцыятыўнай групы. Такім чынам утварылася чарга. Прысутнічалі журналісты і прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Міліцыі ці іншых назіральнікаў не было відаць.

Людзі прыйшлі падпісвацца па ўсёй імавернасці інфармаваныя праз адмысловы тэлеграм-канал прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага. Таму што ніякай інфармацыі ў медыях пра месца і час збору подпісаў не было выяўлена.

Прыходзілі падпісвацца пераважна маладыя людзі, больш за ўсё сямейныя пары, якія стаялі адны ад другіх на сацыяльнай дыстанцыі. Людзям даводзілася стаяць досыць доўга, паколькі афармленне подпісаў звычайна афармляецца марудна.

Ніякай сімволікай пікет па зборы подпісаў не быў аформлены. Толькі на століку ляжаў тапак з надпісам “Стоп таракан”.

 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты