Навіны

Засуха на чарназёме

Як не ка­ра­на­ві­рус, то хо­лад, за­су­ха і няў­пэў­не­насць у бу­ду­чым плё­не ў гас­па­дар­цы. Не ідзе тут раз­мо­ва толь­кі пра на­шы, пры­хат­нія за­го­ны ці са­ды, але вя­лі­кія арэ­а­лы лу­гоў і збож­жа­вых па­се­ваў, якія га­ран­ту­юць хар­чо­вую бяс­пе­ку дзяр­жа­вам, ці кан­ты­нен­там. Усё па пры­чы­не струк­тур­най ня­ста­чы ва­ды ўжо ў са­мой зям­лі ў на­шай част­цы Еў­ро­пы. Па­коль­кі Поль­ш­ча, Бе­ла­русь, Ук­ра­і­на гэ­та кра­і­ны, якія ўмоў­на за­вуц­ца ма­ла­ком і збож­жам плы­ву­чы­мі, то без гэ­тай част­кі сва­ёй гас­па­дар­кі пры­від збяд­нен­ня мо­жа во­кам­г­нен­на ўспых­нуць рэ­аль­нас­цю. Вы­ра­шыў я па­ці­ка­віц­ца, а што там дзе­ец­ца ва Ук­ра­і­не, па­коль­кі апош­ні­мі га­да­мі на су­свет­ным рын­ку ста­но­віц­ца яна ад­ным з важ­ней­шых эк­с­пар­цё­раў збож­жа. У бю­джэ­це кра­і­ны на до­лю сель­ска­гас­па­дар­ча­га сек­та­ра пры­па­дае аж 44 ад­сот­кі пры­быт­ку ад эк­с­пар­ту. У гэ­тым го­дзе эк­с­пер­ты сцвяр­джа­юць, што ў су­вя­зі з за­су­хай да­сяг­нуць та­кіх па­каз­чы­каў бу­дзе не­маг­чы­ма. Пры­ня­ты ўжо пры прэ­зі­дэн­це Ула­дзі­мі­ры Зя­лен­скім но­вы за­кон аб улас­нас­ці зям­лі ста­віць но­выя вык­лі­кі і су­пя­рэч­нас­ці на ба­га­тай чар­на­зё­мам Ук­ра­і­не. З 2021 го­да ры­нак зям­лі мае там быць ад­кры­тым для сва­бод­на­га та­ва­ра­а­ба­ро­ту. Што гэ­та мо­жа абаз­на­чаць на прак­ты­цы для та­кой не­ве­ра­год­на да­ступ­най для пры­ва­ты­за­цыі жыц­ця­дай­най зям­лі, аж страх па­ду­маць. Зма­ган­не за зям­лю на Ук­ра­і­не — вык­лік для ўкра­ін­скіх алі­гар­хаў і між­на­род­ных кар­па­ра­цый, якія бу­дуць ім­к­нуц­ца хут­ка абыс­ці за­ко­ны, каб стаць ула­даль­ні­ка­мі ла­ты­фун­дый. Але гэ­та яш­чэ ад­на вя­лі­кая, ук­ра­ін­ская заг­ваз­д­ка. А тут на па­чат­ку ма­іх по­шу­каў у ін­тэр­нэ­це да­вед­ва­ю­ся пра пяс­ча­ныя бу­ры ў Кі­е­ве ў па­ло­ве кра­са­ві­ка гэ­та­га го­да, пу­стын­ныя аб­ша­ры, дзе ра­ней рас­ла са­ка­ві­тая тра­ва і най­боль­шую ад ста двац­цац­ці га­доў за­су­ху, якой яш­чэ не ба­чы­ла Ук­ра­і­на. А ўсё між ін­шым і па пры­чы­не вы­сах­лых па­ле­скіх ба­лот, якія ста­год­дзя­мі бы­лі скры­ты­мі, ва­дзя­ны­мі ба­сей­на­мі. Дзе­ся­ці­год­дзя­мі дрэ­на­жа­ва­ныя і асуш­ва­ныя пад па­се­вы, па­збаў­ле­ныя зда­бы­та­га тор­фу і ссе­ча­ных дрэў па­ле­скія ба­ло­ты пас­ля мі­ну­лай бяс­с­неж­най зі­мы ака­за­лі­ся без ва­ды. У та­кой сі­ту­а­цыі моц­ныя вят­ры па­нес­лі і за­сы­па­лі зем­ля­ным пы­лам блі­жэй­шыя і да­лей­шыя тэ­ры­то­рыі. Ра­за­ра­нае Па­лес­се, як і ўся Ук­ра­і­на дзя­ку­ю­чы вя­лі­кім аг­ра­хол­дын­гам і аран­да­та­рам да­сяг­ну­ла за­раз уз­ро­вень 70 ад­сот­каў ад усіх сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў. Бяз­лі­тас­на вы­вор­ва­юц­ца се­на­жат­ныя лу­гі і кар­чу­юц­ца ўся­ля­кія пра­меж­ка­выя ля­сы. На­ват рэ­зер­ва­ты пры­ро­ды ча­ста ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі не­на­сыт­нас­ці мо­на­куль­тур­най вы­твор­час­ці. У Еў­ро­пе за­раз ся­рэд­няя за­а­ра­ных тэ­ры­то­рый скла­дае 35 ад­сот­каў ад уся­го аб­ша­ру. Тое, што ад­бы­ва­ец­ца на бе­ла­ру­скім ба­ку Па­лес­ся, гэ­та ж та­кая ж са­мая гі­сто­рыя. І пяс­ча­ныя бу­ры ў сі­ня­во­кай Бе­ла­ру­сі ў гэ­тым го­дзе з’я­ва ўжо не надз­вы­чай­ная. Пыл і жах пу­стын­ных кра­я­ві­даў гэ­та рас­п­ла­та за зніш­чэн­не на­ту­раль­на­га во­да­ця­чэн­ня дрыг­вя­но­га све­ту. Па пры­чы­не цёп­лай зі­мы ня­ста­ча ва­ды ў рэ­ках гэ­та не­вы­пад­ко­васць. Ад­нак яе заб­ру­джа­насць ня­се шмат паг­роз для лю­дзей і жы­вё­лы. Бе­ру­чы за­раз пад ува­гу ніз­кі ўзро­вень ва­ды, апад­кі даж­джоў ні­жэй нор­мы ў пе­ры­яд ве­ге­та­цыі і ад­на­час­ны рост тэм­пе­ра­ту­ры, гід­ра­ла­гіч­ная за­су­ха ле­там мо­жа пат­ра­ба­ваць аб­ме­жа­ван­ня ў спа­жы­ван­ні ва­ды. Перш за ўсё кра­не гэ­та сель­скую гас­па­дар­ку ў доў­га­тэр­мі­но­вым пла­не. Ук­ра­ін­скія на­ву­коў­цы пе­рас­це­ра­га­юць, што з‑за ня­ста­чы даж­джоў не­ка­то­рыя мен­шыя рэ­кі цал­кам мо­гуць вы­сах­нуць. Ін­фар­му­юць яны што па пры­чы­не за­су­хі стра­ча­на ўжо 80% па­сяў­ных ва ўкра­ін­скай част­цы Бе­сара­біі. Мяс­цо­выя фер­ме­ры ра­ту­юц­ца штуч­ным на­вад­нен­нем і лі­чаць стра­ты на аран­да­ва­най зям­лі. Вы­хо­дзіць ім па 500 до­ла­раў з гек­та­ра. У та­кой сі­ту­а­цыі з го­ду ў год па­боль­ш­ва­юц­ца плош­чы, на якіх, каб вес­ці сель­ска­гас­па­дар­чую пра­дук­цыю, трэ­ба па­ста­ян­на тры­маць штуч­нае на­вад­нен­не. Не­да­хоп ва­ды гэ­та так­са­ма аб­ме­жа­ван­не ін­шых га­лін вы­твор­час­ці, та­кіх як гід­ра­э­лек­т­ра­стан­цыі, пра­мыс­ло­васць, ту­рызм, ва­дзя­ны тран­с­парт. У та­кім вы­пад­ку для ўра­да на­пэў­на пры­я­ры­тэ­там бу­дзе за­бес­пя­чэн­не лю­дзям ва­ды для спа­жы­ван­ня. На прак­ты­цы гэ­та вык­лі­ча аб­ме­жа­ван­ні ў ка­ры­стан­ні ва­дою ў пра­мыс­ло­вай сфе­ры, у тым і аг­рар­най. Без ва­ды ня­ма жыц­ця — пры­за­бы­тая на­мі праў­да рэз­ка і хут­ка стра­пя­не маз­гі і ў на­шым ста­рон­ні.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты