Навіны

80 гадоў з дня забойства святара Вацлава Родзькі

22 траўня 1940 года ў мясцовасьці Русальшчына савецкімі бандытамі быў забіты Вацлаў Родзька, беларускі каталіцкі сьвятар. Працаваў у гарадзенскім фарным касьцёле, у 1920-28 служыў у Гальшанах (Ашмянскі р-н), з 1929 – у Старых Васілішках (Шчучынскі р-н), з 1937 – у Трабах (Івейскі р-н). Пахаваны пры касьцёле ў Трабах.

Нарадзіўся Вацлаў Родзька ў 1888 г. ў Віленскай губерні. Паходзіў з беларускай каталіцкай сям'і. У 1910 г. скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У гэтым жа годзе пасвечаны ў святары. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя ў Гарадзенскім фарным касцёле. З часоў побыту ў Гародні звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам. Разам з святарамі Францішкам Грынкевічам, Юльянам Бароўкам і Уладзіславам Талочкам выступаў за асвету для беларускага народа на роднай мове. З 1914 г. - на пасадзе адміністратара ў парафіі Рыконты Трокскага дэканату. У 1920-1928 гг. служыў пробашчам у парафіі Гальшаны Ашмянскага дэканату. У 1929 г. пераведзены ў парафію Старыя Васілішкі. З часоў выдання першай беларускай каталіцкай газеты «Biełarus» матэрыяльна падтрымліваў нацыянальны рэлігійны друк.

Касцёл у Трабах каля якога пахаваны святар

фота Уладзіміра Хільмановіча

22.05.2020 Тэгі: каляндар, kaliandar

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты