Навіны

Дзіўнае інфармаванне з Зэльвы

Дзіўнае інфармаванне пра тое, як прайшло фармаваннне раённай тэрытарыяльна-выбарчай камісіі, прайшло ў Зэльве. На сайце мясцовага райвыканкаму спярша інфармавалі, што відэа з супольнага паседжання райвыканкаму і прэзідыуму, якое прайшло 19 траўня, павінна з'явіцца 20 траўня. Аднак у азначаны час яно так і не з'явілася.

З'явілася гэтае відэа толькі 21 траўня, калі прайшло ўжо першае паседжанне ТВК па абранні старшыні, намесніка і сакратара ТВК. Пры тым былі выстаўлены "партрэты" членаў паседжання. Можа такім чынам зэльвенскія чыноўнікі хацелі паказаць усім узорнасць інфармавання?

Запіс паседжання пакуль на сайце Зэльвенскага райвыканкаму застаецца даступным.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты