Навіны

Гарадзенскія праваабаронцы паскардзіліся ў ЦВК на ЦВК за дыскрымінацыю беларускай мовы

Гарадзенскія назіральнікі і журналіст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй КоцяСвятлана Рудкоўская і Уладзімір Хільмановіч паслалі ліст у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах  і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у якім указалі на недапушчальнасць дыскрымінацыі беларускай мовы, а таксама беларускамоўнага выбаршчыка па моўнай прыкмеце на сайце камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

У лісце ў прыватнасці звяртаецца ўвага, што на жаль сайт камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе грамадзян пра выбары гэтага году толькі на рускай мове.

На беларускамоўнай версіі сайту няма нават рубрыкі “Выбары 2020” па-беларуску.

А між тым, дзяржаўная беларуская мова ёсць адной з найпершых адметнасцяў нашай краіны. Мова тытульнай нацыі не можа быць дыскрымінаваная ні ў які спосаб, тым больш, што паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь яна з’яўляецца дзяржаўнай, а гістарычна першай атрымала такі статус. Беларуская мова ў публічнай камунікацыі дэманструе ўсім незалежнасць нашай дзяржавы, прэзентуе адметнасць яе культуры і традыцый.

Усё сказанае датычыць і інфармацыі пра выбары ў Рэспубліцы Беларусь.

Таксама варта азначыць, што беларускамоўны выбаршчык таксама выбаршчык, і дыскрымінацыя яго па моўнай ці нацыянальнай прыкмеце недапушчальная.

Абапіраючыся на вышэйсказанае, праваабаронцы прапануюць стварыць і мець на афіцыйным сайце, на яго беларускамоўнай версіі банер “Выбары 2020” па-беларуску і напаўняць яго на беларускай мове.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты