Навіны

Абласны суд прадказальна адкінуў скаргу Аляксандра Лаўрэнцьева

21 траўня Гарадзенскі абласны суд "разгледзеў" скаргу грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Сумна ведамы суддзя Мікалай Рачынскі прадказальна не задаволіў скаргу.

Напомнім, што Аляксандр Лаўрэнцьеў безпадстаўна быў затрыманы міліцыянтамі ў час "палявання" на гарадзенскіх ўдзельнікаў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая адбылася 24 красавіка бягучага году ў Гародні ў парку Жылібера. Пасля затрымання Лаўрэнцьеў прымусова быў дастаўлены ў суд Ленінскага раёну Гародні. Суддзя гэтага суда Наталля Козел, ведамая мноствам шматгадовых карных прысудаў у дачыненні да грамадскіх актывістаў не выявіла сентыментальнасці і на гэты раз. Яна засудзіла Аляксандра Лаўрэнцьева да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Супраць Лаўрэнцьева на судзе сведчылі міліцыянты Ленінскага РАУСу М.В. Кашкевіч і А.Ю. Трахімчык. У пастанове суда адлюстраваны сведчанні, якія варта працытаваць: "...в ходе данного собрания Лаврентьев А.А. давал интервью блогеру, в котором высказывал своё отношение и призывал о необходимости принимать более активное участие в продвижении интересов позиции (!), которая в настоящее время не ведет активной деятельности, направленной на противостояние правительственному курсу".

Аляксандр Лаўрэнцьеў, не атрымаўшы адразу пастанову суда на рукі, ня меў магчымасці падаць скаргу ў абласны суд. Ужо пазней ён напісаў хадайніцтва аб аднаўленні тэрміна аспрэчвання пастановы ў судовым парадку. Гэтае хадайніцтва абласным судом было задаволена.

Суддзя Рачынскі выслухаў довады Лаўрэнцьева пра права грамадзян на мірныя сходы і адпаведна незаконнасць пастановы раённага суда, пайшоў у свой пакой "раіцца", пасля чаго прадказальна агучыў сваё фармальнае чаканае рашэнне.

Аляксандр Лаўрэнцьеў у выніку таго, што трапіў за краты на сем сутак, у выніку акалічнасцяў страціў грошы і зараз збірае сродкі на дапамогу. 

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты