Навіны

Гарадзенскія назіральнікі звярнуліся ў ЦВК і Гарадзенскі аблвыканкам

Гарадзенскія назіральнікі Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярнуліся ў ЦВК і да старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Краўцова В.У. з адпаведнымі лістамі, у якіх указваюць на тое, што відэатрансляцыя 19.05.2020 году ў Гродзенскім гарвыканкаме сумеснага пасяджэння прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Ленінскай і Кастрычніцкай раённых у г. Гродна камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не адпавядала патрэбным крытэрам, таму што прамая трансляцыя рэзка перапынілася праз 42 хвіліны і больш не аднаўлялася, і нават у запісе не паўтаралася.

На відэатрансляцыі пасяджэння было бачна, што прысутныя там асобы паспелі разгледзець да канца пытанні па ўтварэнні Ленінскай тэрытарыяльнай камісіі г. Гродна і зацвердзіць колькасны i персанальны склад.

А вось відэатрансляцыя ўтварэння Кастрычніцкай камісіі была абарваная. Мажліва па тэхнічных прычынах. Але і гэта не зразумела, бо адпаведныя структуры не выступілі з тлумачэннямі гэтага моманту.

Таму, нельга зараз лічыць, што пасяджэнне прайшло адкрыта і галосна, як таго патрабуе артыкул 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Бо з 15:42 знікла прамая трансляцыя з афіцыйнага сайта Гродзенскага гарвыканкама. І не было відаць факту персанальнага галасавання па 10 сябрах камісіі.

Такім чынам, назіральнікі лічаць, што тэрытарыяльная камісія Кастрычніцкага раёну Гродна створаная з парушэннем працэдуры, бо не забяспечыла адкрытасць і галоснасць.

Зыходзячы з агучаных фактаў назіральнікі прапанавалі:

  1. Провесці праверку па гэтым факце.
  2. Вынікі праверкі агучыць у друку.
  3. Паставіць на сайце Гродзенскага гарвыканкаму відэазапіс пасяджэння па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій у г. Гродна, каб у адпаведнасьці з арт.13 Выбарчага кодэкса РБ усе зацікаўленыя асобы маглі адсачыць ход гэтага пасяджэння, і зыходзячы з яго вынікаў прымаць рашэнні па далейшых дзеяннях.
  4. Прыняць меры рэагавання, правесці трэнінгі, вучобу для працаўнікоў органаў выканаўчай улады па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
  5. Даць адказ на дадзены ліст у пісьмовай форме ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны

                                                        

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты