Навіны

У Астраўцы асноўны крытэр – досвед працы ў камісіях

19 траўня 2020 года ранкам на сумесным паседжанні прэзідыума райсавету дэпутатаў і райвыканкама сфармавана тэрытарыяльная камісія па выбарах прэзідэнта.
Пры абмеркаванні дзелавых якасцяў кожнага асобнага прэтэндэнта перад галасаваннем  агалошваўся адзіны крытэр – наяўнасць вопыту працы ў камісіях рознага роўню, а калі такога вопыту не было, то наяўнасць ускосных прыкмет дачынення да выбараў.
Прэтэндэнты ад апазіцыйных партый у склад камісіі не вылучаліся. Але відавочна, што пры такіх крытэрах адбору патрапіць у склад камісіі ім было б наўрад ці магчыма.
Традыцыйна адмоваў ва ўключэнні ў склад камісіі прадстаўнікам праўладных прафсаюзаў, БРСМ, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын” не было
Адметна, што для анлайн-трансляцыі паседжання, якая была даступнай да прагляду ў другой палове  дня,  здымка зроблена з-за спінаў удзельнікаў.  Таму ідэнтыфікаваць іх было немагчыма.
Відавочна, для паказальнасці захоўвання рэкамендацый па прафілактыцы пандэміі два першыя перад камерай удзельнікі мерапрыемства былі у масках, а адзін галасаваў рукой у гумовай пальчатцы, што выглядала вельмі кантрастна.

20.05.2020

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты