Навіны

Гародня: ТВК сфармаваныя па звыклым сцэнары

У Гародні 19 траўня дыстанцыйна фармаваліся тэрытарыяльна-выбарчыя камісіі. Былі арганізаваныя відэатрансляцыі паседжанняў прэзідыумаў з гарвыканкаму і аблвыканкаму. Трансляцыя з гарвыканкаму, праўда, была арганізавана кепска – у канцы яна абарвалася, відаць з тэхнічных прычын. галасаванне па 10 кандыдатурах ў ТВК Кастрычніцкага раёну назіральнікі і выбарцы не маглі ўбачыць. Фармальна гэта парушэнне выбарчага кодэксу, а менавіта артыкулу 13. Што характэрна, ніякіх тлумачэнняў з боку гарвыканкаму на афіцыйным сайце на гэты конт не з'явілася.

Паседжанне ў гарвыканкаме вёў Мечыслаў Гой, а выступала начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Сняжана Кучынская.

Трансляцыя з аблвыканкаму была добрай якасці. Вёў паседжанне старшыня аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў. Выступаў начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Валерый Клімовіч, які агучваў спісы.

Паседжанне ў аблвыканкаме вядзе Уладзімір Краўцоў

Валерый Клімовіч на паседжанні ў аблвыканкаме

У выніку 19 траўня былі сфармаваныя 11 ТВК з 20-ці: Гарадзенская абласная, ТВК Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні і яшчэ 8 раённых ТВК. 20 траўня былі сфармаваныя іншыя ТВК па вобласці.

У склад 19 раённых ТВК вылучалася па 13 чалавек на 13 месцаў. А ў склад Гарадзенскай абласной 16 чалавек на 13 месцаў, Ленінскай і Кастрычніцкай ТВК вылучалася па 15 чалавек на 13 месцаў. Лішнія вылучэнцы былі дружна і ўпэўнена “адсеяныя” пры галасаванні.

Што характэрна запісы відэатрансляцый не прадугледжана абавязкова выстаўляць на афіцыйных сайтах. Такім чынам тыя, хто ня змог убачыць прамой відэатрансляцыі, не мае магчымасці пазнаёміцца з тым, як фармаваліся камісіі. У некаторых раёнах такія запісы выстаўляюцца на афіцыйныя сайты.

Па Гарадзенскай вобласці ўсяго вылучалася ад дэмакратычных партый 4 чалавекі: ад БСДП Грамада - 1 у Гарадзенскую абласную, ад Партыі БНФ - 1 у ТВК Ленінскага раёну Гародні і 1 - у Слонімскую раённную, ад АГП - 1 у абласную, але пакет дакументаў ад АГП не прыйшоў у адпаведны тэрмін. Ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных партыў у склад ТВК у выніку не ўключаны.

Таксама ў склад абласной ТВК вылучаліся па адным прадстаўніку ЛДПБ і КПБ.

Усяго ў абласную ТВК вылучалася 12 чалавек ад праўладных, нібыта грамадскіх арганізацый (Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, ГА "Белая Русь", Фонд міру, ГА ветэранаў) 1 чалавек - шляхам збору подпісаў.

Прадстаўнік БСДП Грамада не быў уключаны ў абласную ТВК - супраць яго прагаласавалі ўсе прысутныя на паседжанні. Не прайшоў туды і прадстаўнік ЛДПБ. А вось прадстаўніца КПБ, дырэктарка кінатэатру "Красная звезда" Жэнні Баглык была абраная.

Такім чынам Гарадзенская абласная ТВК сфармаваная з 13 чалавек. Зацверджаны склад камісіі ў параўнанні з 2015 годам абнавіўся на 7 чалавек, а ў параўнанні з 2019 годам - на 4 чалавекі. 

 

 

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты