Навіны

У Беларусі 29.650 пацверджаных выпадкаў COVID-19

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 29.650, памерла 165 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такім чынам, за апошнія суткі памерлі яшчэ пяць чалавек, а агульная колькасць выпадкаў COVID-19 павялічылася на 969, або на 3,7% (за папярэднія суткі быў 951 новы выпадак і пяць смерцяў). Міністэрства аховы здароўя традыцыйна падкрэслівае, што памерлі пацыенты „з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй”.

Ачунялі і выпісаныя 9.932 пацыенты (+434 за суткі). Усяго праведзена 350.515 тэстаў на каранавірус, у тым ліку за апошнія суткі — больш за 15 тысяч даследаванняў.

Міністэрства аховы здароўя зноў не апублікавала статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама колькасць хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Трэці тыдзень міністэрства не праводзіць брыфінгі для журналістаў.

12 мая на нарадзе па праекце ўказа аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў цяперашніх эпідэміялагічных умовах галоўнае не статыстыка па колькасці хворых, а выратаванне людзей. „Будзем лячыць людзей, будзем глядзець, што будзе далей. Але хачу ў сувязі з тым, што я падняў гэтае пытанне, катэгарычна папярэдзіць, што галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва”, — сказаў Лукашэнка.

„Усе гэтыя паказчыкі, кавідаўскія і нават пнеўманійныя, колькі ў нас там учора было, колькі сёння і якая дынаміка, — гэта ўсё знікне, гэта ўсё забудуць. А вось загінулыя людзі, якіх мы маглі выратаваць, але не выратавалі, — гэта застанецца”, — падкрэсліў Лукашэнка. „Жалезна трэба патрабаваць ад Міністэрства аховы здароўя і лекараў захавання жыцця людзей. Я <…> гэта бяру на сур’ёзны кантроль”, — дадаў ён.

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-29-650-patsverdzhanykh-vypadkau-covid-19/


\

17.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты