Навіны

Двое з гарадзенскіх арыштаваных выйшлі на волю

Сёння, 13 траўня, пасля адміністрацыйнага арышту вышлі на волю ў Гародні Васіль Калач і Яўген Разнічэнка.

***

Гарадзенскія актывісты ўжо сёння 13-га траўня сустракаюць з ІЧУ першага засуджанага, які ўжо адсядзеў свой тэрмін адміністрацыйнага арышту. На волю павінен выйсці Васіль Калач. Наступным днём павінна выйсці Алена Сахарчук. 15-га траўня свае дзверы з унутранага боку гарадзенскі ІЧУ на Гая мусіць расчыніць для Юрыя Шокі, а 17-га траўня для Аляксандра Лаўрэнцева.

Усе гэтыя асобы атрымалі адміністрацыйныя тэрміны за так званае кармленне галубоў і сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Іх абвінавацілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Увесь час, пакуль актывісты сядзяць у ІЧУ гарадзенскія актывісты, у першую чаргу сябры гарадзенскіх дэмакратычных партый і гарадзенскія праваабаронцы, арганізоўвалі сістэму падтрымкі. У галоўным яна была ў выглядзе перадач, і актывісты дзякуюць усіх хто спрычыніўся да гэтага працэсу, дапамагаючы транспартам, працай і матэрыяльна. Дзякуючы гэтаму затрыманыя маглі адчуваць падтрымку звонку з боку грамадства.

Відэа

праваабарончыя сайты