Навіны

У Лідзе Паўла Анціпкіна засудзілі да 15 сутак

11 траўня ў Лідзе Да 15 сутак адміністрацыйнага  арышту засуджаны Павел Анціпкін. Яго судзілі за тое, што раней даў каментар блогеру Сяргею Ціханоўскаму. Праз 2 тыдні пасля сустрэчы, у дом да Паўла прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і спрабавалі яго адвезці ў РАУС, ад чаго ён адмовіўся. На наступны дзень яго затрымалі проста на прысядзібным участку у суседнім Воранаўскім раёне і траымалі ў ізалятары да суда.
Лідскі раённы суд засудзіў шматдзетнага бацьку Паўла Анціпкіна да арышту. Ніхто на суд патрапіць не здолеў.
Акрамя Анціпкіна ў Лідзе арыштаваныя яшчэ 4 чалавекі і адзін засуджаны да штрафу:

Алег Краўцоў засуджаны да 7 сутак арышту;

Павал Палейчык — да 7 сутак арышту;

Андрэй Паляковіч — да 7 сутак арышту;

Максім Палонскі — да 7 сутак арышту;

Генадзь Паўлюкевіч - да 10 базавых велічынь штрафу;

Відэа

праваабарончыя сайты