Навіны

Падтрымка асуджаных за грамадзянскую актыўнасць (фота)

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ў Гародні працягваюць падтрымку асуджаным за “кармленне галубоў” і сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якіх асудзілі да адміністратыўнага арышту.

Сёння чарговы раз актывісты купілі, падрыхтавалі і завезлі ў ІЧУ харчовыя перадачы і сродкі асабістай гігіены.

За кратамі ў гарадзенскім ІЧУ па-ранейшаму застаюцца пяць чалавек.

Аляксандр Лаўрэнцьеў будзе за кратамі 9 сутак (цяпер яму прысудзілі 7 сутак арышту плюс 2 сутак у яго было за ранейшае адміністрацыйнае правапарушэнне). 

Васіль Калач засуджаны да 5 сутак арышту;

Яўген Разнічэнка — да 5 сутак арышту;

Юрый Шока — да 7 сутак арышту;

Алена Сахарчук — да 6 сутак арышту.

Яшчэ аднаго, Мікалая Саляніка, чакае суд.

Відэа

праваабарончыя сайты