Навіны

На Мікалая Саляніка склалі пратакол і адпусцілі

Мікалая Саляніка, які сёння, 11 траўня прыйшоў у Кастрычніцкі РАУС Гародні, пратрымалі ў міліцыі 3 гадзіны. Яго завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе за ўдзел у кармленні галубоў на сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 (частка 3) КаАП, пасля чаго адпусцілі.

Мікалай Салянік з'явіўся ў РАУС з законам аб міліцыі і пастараўся давесці "ахоўнікам правапарадку" што і як з заканадаўства яны сістэмна парушаюць.
Дата і час суда па адміністрацыйным працэсе над Мікалаем Салянікам пакуль не прызначаныя.

Мікалай Салянік мае інваліднасць паводле сардэчнага захворвання, таму яго па ўсёй верагоднасці засудзяць да адміністрацыйнага штрафу.

Раман Юргель і Мікалай Салянік ля будынку РАУСу

 

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты