Навіны

Самаарганізацыя грамадства для дапамогі пацярпелым на Гарадзеншчыне

Пасля масавага затрымання напрыканцы мінулага тыдня грамадзка актыўных людзей, якія засвяціліся пры акцыях “Кармленне галубоў” або на сустрэчах з блогерам Сяргеям Ціханоўскім, на Гарадзеншчыне, абураныя паводзінамі ўладаў, сілавікоў і судоў людзі сталі спантанна самаарганізоўвацца для аказання дапамогі пацярпелым.

У Лідзе першы такі сход людзей адбыўся пад будынкам Лідзкага суда, куды гараджане сталі спантанна прыходзіць, каб падтрымаць затрыманых. Там жа ўзнікла і ідэя самаарганізавацца для дапамогі гэтым людзям, якая будзе ўключаць перадачы асуджаным да адміністрацыйнага арышту, дапамога іх сем’ям, інфармаванне грамадства пра сітуацыю з законнасцю ці незаконнасцю такіх дзеянняў, маральная падтрымка пацярпелых і іх сем’яў і іншая неабходная дапамога.

Жыхары Ліды адразу ў першы ж дзень абмяняліся ідэямі, як можна дапамагчы пацярпелым і іх сем’ям і перайшлі да практычных дзеянняў. Людзі дамовіліся перыядычна сустракацца для каардынацыі сваіх дзеянняў. Пакуль што такія сустрэчы адбываюцца штодзённа.

У Гародні, дзе ўладная машына таксама праехалася па грамадзка актыўных жыхарах гораду, і дзе ўжо ёсць ранейшы досвед грамадзянскай узаемадапамогі, людзі сабраліся пад ІЧУ на вул. Гая, дзе маральна падтрымалі асуджаных, якіх туды прывозілі для адбыцця адміністратыўнага арышту, сабралі ў іх інфармацыю, бо больш няма дзе яе ўзяць, і таксама арганізавалі перадачы для пацярпелых.

Падобныя дзеянні з боку грамадства сведчаць пра тое, што людзі гатовыя ў імя справядлівасці ахвяраваць сваім часам і мажлівасцямі, а часамі і большым, для пацярпелых суайчыннікаў.  

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты