Навіны

Затрыманні прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў працягваюцца 9 траўня. Поўны спіс

Сустрэча прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага ў Гародні

Сустрэча прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага ў Гародні

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

Гродна

З раніцы нарад міліцыі завітаў на кватэру, дзе пражывае актывіст Мікалай Салянік. Жонка Саляніка сказала, што мужа няма ў хаце. Але міліцыя засталася дзяжурыць пад домам. Салянік перакананы, што міліцыянты маюць загад затрымаць яго, паколькі ён быў актыўным удзельнікам сустрэч з блогерам Сяргеям Ціханоўскім, правёў акцыю супраць дзеянняў або бяздзеянняў уладаў пад час пандэміі, а таксама быў актыўным ўдзельнікам акцыі кармлення галубоў у Гародні, дзе апратэстоўвалася затрыманне і суд над Ціханоўскім.

Адну з удзельніц гэтай акцыі, Алену Сахарчук, з раніцы міліцыя забрала прама з працоўнага месца. Яна працуе ў Гародні на “Азоце”. Алена Сахарчук напісала заяву на адпачынак за свой кошт, як ёй параілі і міліцыя і адміністрацыя прадпрыемства, пасля чаго яе забрала міліцыя і павезла ў Ленінскі РАУС Гародні.

Затрыманы ўдзельнік акцый у падтрымку Ціханоўскага Васіль Калач. Ён выйшаў на працу і па дарозе на яе быў затрыманы.

Каля пад'езда Дзмітрыя Фурманава дзяжурыць міліцыя. Пазней ён паведаміў, што міліцыя прыходзіла і да яго дзяўчыны - Вольгі Каракінай, але яе дома не было. 

Ліда

Сёмага траўня ў Лідзе былі затрыманыя былі затрыманыя Андрэй Паляковіч і фельчар хуткай дапамогі Павел Палейчык. Верагодна іх будуць судзіць сёння ў судзе Лідскага раёна. Спрабавалі затрымаць учора яшчэ некалькі чалавек.

Восьмага траўня зранку быў затрыманы лідчанін Алег Краўцоў, які прыходзіў на сустрэчу з Ціханоўскім, калі той прыязджаў у Ліду. Яго затрымалі проста ў будынку суда, куды ён прыйшоў разам з іншымі чакаць суду над затрыманымі напярэдадні. Затрыманы таксама Максім Палонскі і Павел Анціпкін. Агулам затрымана 6 чалавек.

Сцешын (каля Жлобіна)

Міліцыя прыйшла да мясцовага прыхільніка Сяргея Ціханоўскага Аляксея. Зараз ён не выходзіць на сувязь. 

Жлобін

Удзельніка акцыі 7 траўня ў Гомелі Віталя Грыцкова затрымалі і вязуць ў РАУС Жлобінскага раёна.

Магілёў 

Затрыманы журналіст ПЦ "Вясна" Аляксандр Буракоў.

 

Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў

Міліцыя затрымала журналіста і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Супрацоўнікі міліцыі паведамляюць, што пасля Ленінскага РАУС яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання да суда, магчыма, да панядзелка.

У Магілёве затрымліваюць людзей, якія прыходзілі на сустрэчу з блогерамі "Краіны для жыцця" каля "ГИППО". Таццяна Сівачэнка дастаўлена ў Кастрычніцкі РАУС. Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што жанчына затрымана да суда, вечарам яе адвязуць у ІЧУ. Разам з ёй затрыманы Міхаіл Аршынскі і Барыс Огнеў. Яшчэ двух чалавек пільнуе міліцыя.

Затрыманы Мікіта Ігнашын, 18 гадоў. Ён грамадзянін Расіі, знаходзіцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна. 

Міліцыя прыйшла на працу да грамадскага актывіста Станіслава Паўлінковіча. Яго затрымліваюць.

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ячшэ аднага чалавека ў Магілёве. Гэта Ігар Шчамялёў, які пакінуў каментар у сацсетках у дыскусіі вакол падзеяў 5 траўня каля заводу Кірава на Віцебскім праспекце, дзе праходзіла "сустрэча з блогерам". 7 траўня яго забралі ў Кастрычніцкі РАУС, пратрымалі 4 гадзіны, выпусцілі. А 8 траўня зноў затрымалі, вінавацяць у парушэнні заканадаўства па арт. 23.34 КаАП, змешчаны да суда ў ІЧУ. Пры гэтым падчас "акцыі" ён знаходзіўся дома. Суд над ім адбудзецца у 10-00 11 траўня. 

Каля 8 гадзін раніцы 9 траўня дахаты да грамадзкага і палітычнага актывіста Андрэя Бодзілева прыйшлі міліцыянты з Кастрычніцкага РАУС, яму сказалі, што трэба праехаць на гутарку ў РАУС. Ён пагадзіўся. Затрымліваў Аляксей Кавалёў. Учора ён адзначаў, што не выключае такога разгортвання падзей.

Паведамляюць і пра затрыманне Уладзіміра (прозвішча ўдакладняецца), які дзяжурыў каля ІЧУ. Яго затрымалі 8 траўня каля 19 гадзін і адвезлі ў Ленінскае РАУС. Вінавацяць ва ўдзеле ў "акцыі пратэста" каля ІЧУ.

Брэст 

Затрыманы актывист, праціўнік завода АКБ Уладзимир Мароз. Затрымалі яго ў бацькоў. Паводле сястры Мароза, яго павезлі ў Кобрынскі РАУС. Падстава затрымання -  удзел у несанкцыянаваным шэсці. 

Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, міліцыя забрал Юрыя Калько, экаактывіста. "Паламалі палец, кінулі ў аўто і звезлі". Таксама прыязджалі да Прыязджалі да актывістаў Сіліцкіх і Віталя Казака, але іх дома не было.

З'явілася інфармацыя ра затрыманне Аляксандра Кабанава, але не спраўдзілася, ён на волі.

Затрыманы каля свайго дома праціўнік завода АКБ Дзяніс Малышэнка. Таксама затрыманы Канстанцін Астапук.

Глыбокае

Затрыманы незалежны журналіст Зміцер Лупач. Актывістка Таццяна Севярынец паведамляе: "Зміцера Лупача пакінулі да панядзелка ў ізалятары, суд у панядзелак, шыюць 23.34, суправаджэнне Ціханоўскага падчас яго прыезду ў Глыбокае".

Таксама з Глыбокага паведамляюць, што "міліцыянты ездзяць па людзях, якія былі на сустрэчы з Ціханоўскім, і складаюць на іх пратаколы". Як мінімум на траіх чалавек склазены пратаколы. Даніла Ермаловіч - прыехалі да яго 2 маёры і склалі пратакол па 23.34. Суд будзе у панядзелак у 10.00. Ён на волі. Таксама пратакол складзены на Людмілу Барэйка. Суд у панядзелак у 10.00.

Орша

У Оршы затрыманы адміністратар тэлеграм-канала "Орша для жыцця" Ілля Ціханаў. Ён паспеў напісаць у канале, што яго спынілі ДАІ і потым пад’ехала другая машына міліцэйская.

Прыйшла міліцыя да зооабаронцы Алены Мірашнічэнка. Паказалі загадзя складзены пратакол за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім у Оршы. Вінавацяць у пікетаванні несанкцыянаваным.

Да панядзелка затрыманы Аляксандр Андрэеў.

Віцебск

Каля дома адміністратаркі тэлеграм-каналу "Краіна для жыцця" Юліі Барсукова дзяжурыць міліцыя. Прыходзілі таксама да яе маці, якая жыве побач, хацелі пагаварыць з Юліяй. 

Алег Баразна і Аляксей Саламаненка былі затрыманыя 7 траўня, яшчэ шасцёра – сёння, 8 траўня, паведамляе "Радыё Рацыя". Вядомае імя толькі аднаго з сённяшніх затрыманых, гэта Аляксандр Іллінец, віцебскі сябар Партыі БНФ. З 14.30 ягоны тэлефон адключаны, і сябры мяркуюць, што сённяшніх затрыманых пакінулі пад вартай да наступнага панядзелка – каб выключыць нейкія "эксцэсы" 9-га траўня і перадухіліць чарговае «кармленне галубоў» у нядзелю 10-га траўня.

Пастаўскі раён

Міліцыя грукаецца ў дзверы да Ганны Федаронак з патрабаваннем паехаць з імі ў РАУС за заклікі да мітынгаў. У жанчыны дома маленькія дзеці. 

Полацк

Затрымалі Віталь Бялевіч, прапісанага ў Полацкім раёне. Адвезлі ў РАУС Полацкага раёна, пакінулі пад вартай да суда, які будзе ў панядзелак.

Наваполацк

Пратакол за "кармленне галубоў" па 23.34 КаАП складзены на Алену Гурчонак

У Наваполацку затрыманы Андрэй Зуеў за стрым у Ціханоўскага. Да панядзелка ён будзе знаходзіцца ў ГАУС. Па інфармацыі яго паплечнікаў суд плануецца онлайн. Дакладнай інфармацыі па якім артыкуле затрыманы пакуль няма, але жонцы сказалі "за палітыку".

Пінск

Прыхільнік Ціханоўскага Сяргей паведамляе, што да яго дадому прыходзіў капітан міліцыі, інспектар па справах непаўналетніх і пагражаў адабраннем дзвюх дачок у сувязі з яго ўдзелам у акцыі "кармлення галубоў" у нядзелю.

Маладзечна

Міраслава Мацкевіча (яго затрымлівалі ў сераду ў Мінску каля ГЦ Mile) выклікаюць у РАУС для складання яшчэ аднаго пратакола - за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім, калі той прыязджаў у горад. Міраслаў адказаў, каб яму дасылалі позву.

Таксама позвы на 9 траўня ў РАУС атрымалі Вайцяховіч Аляксей, Смаляк Андрэй, Яўген Трацьяк і яшчэ некалькі чалавек. Выклікаюць у міліцыю Аляксея Сюдака.

Булкоўскага Дзмітрыя 9 траўня выклікаюць у міліцыю, нібыта ў якасці сведкі.

Мазыр

Міліцыя затрымала адміна суполкі "Мазыр для жыцця" Вячаслава Удавенка і Аляксандра (прозвішча высвятляецца).

Мар'іна Горка

Як паведамляе БАЖ, раніцай 9 траўня затрымалі аператара «Белсату» Аляксандра Баразенка. Пра гэта ён сам паведаміў рэдакцыі ў 8:49 раніцы. Зараз Баразенка знаходзіцца ў РАУС Марʼінай Горкі. Ягоны тэлефон недасяжны.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Акрамя Ліды суды над прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага сёння чакаюцца ў Магілёве, Віцебску і Гомеле.

 

Новыя затрыманні прыхільнікаў блогера Ціханоўскага прайшлі ў розных гарадах краіны

Сёмага траўня ў розных гарадах краіны працягнуўся пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (“кармленне галубоў”) і ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Не абыйшлося і без жорсткіх затрыманняў.

Інфармацыя па затрыманых будзе ўдакладняцца. Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, ці выклікаюць у міліцыю з нагоды ўдзелу ў акцыях пратэсту, просім звяртацца да праваабаронцаў:  pierasled@spring96.org (грамадская прыёмная), маб.: (029) 841 39 81 (грамадская прыёмная)  Signal, WhatsApp, Telegram.

 

http://spring96.org/be/news/96791

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты