Навіны

У Гародні да 5 сутак арышту засуджаны Васіль Калач

У Гародні да 5 сутак адміністрацыйнага арышту засуджаны кіраўнік самадзейнага тэатру Васіль Калач, пра гэта паведаміў рэсурс hrodna.life. Калач з'яўляецца рэжысёрам фрык-тэатра "Гексаген". 26 красавіка Васіль Калач прысутнічаў на сустрэчы з прыехаўшым блогерам Сяргеем Ціханоўскім. На гэтай падставе міліцыя склала на Васіля Калача адміністрацыйны пратакол нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 КаАП).

8 траўня Васіль Калач выехаў з дому на гарадзенскі рынак. Яго затрымалі міліцыянты і завезлі ў Ленінскі РАУС Гародні. Пазней Калача засудзілі да 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Відэа

праваабарончыя сайты