Навіны

У Гародні да 7 сутак арышту засуджаны Аляксандр Лаўрэнцьеў

Як стала вядома "Гарадзенскай вясне" учора ўвечары міліцыя забрала з кватэры грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Яго засудзілі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Паведаміць, дзе і калі яго будуць судзіць, Лаўрэнцьеву не далі магчымасці. Па ўсё верагоднасці арышт яму аформілі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. 

Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі па ўсёй верагоднасці за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які прыязджаў у Гародню 26 красавіка.

Старэйшага палечніка Лаўрэнцьева Мікалая Саляніка сёння цэлы дзень пільнуе міліцыя. Мікалай Салянік не выходзіць пакуль з дому.

Відэа

праваабарончыя сайты