Навіны

Канстытуцыйны суд затрымлівае разгляд прапановы праваабаронцы

Яшчэ 21 сакавіка праваабаронца са Смаргоняў Алесь Дзергачоў накіраваў у Канстытуцыйны суд краіны  прапанову разгледзець пытанне пра ўзбуджэнне вытворчасці па справе аб ухіленні прабелу ў артыкуле 175 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Паводле гэтага артыкула асобы, асуджаныя да смяротнага пакарання, пазбаўлены магчымасці выкарыстаць права, гарантаванае артыкулам 61 Канстытуцыі – не толькі звярнуцца ў міжнародныя арганізацыі  па аборону права на жыццё, але дачакацца вынікаў разгляду зваротаў.
У якасці прыкладу Алесь Дзергачоў узгадаў справы Міхалені, Беражнога, Іванова. Прысуды да смяротнага пакарання гэтых грамадзян былі прыведзены ў выкананне, хаця Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў іх скаргі на дзеянні Рэспублікі Беларусь, але, зразумела, разгледзець па сутнасці не паспеў.

Пасля падачы прапановы мінуў месяцавы тэрмін для разгляду, але яна чамусьці паінута без адказу. На гэтай падставе Алесь Дзергачоў зноў звярнуўся ў Канстуцыйны суд з пытаннем пра прычыны затрымкі разгляду прапановы.

Відэа

праваабарончыя сайты