Навіны

У Гародні ўшанавалі Апанаса Цыхуна (фота)

У Гародні на цэнтральных могілках грамадскія актывісты ўшанавалі 110-ыя ўгодкі выдатнага гарадзенца, краязнаўца і педагога Апанаса Цыхуна. Алесь Крой, Віктар Парфёненка і Уладзімір Хільмановіч усклалі кветкі і запалілі лампадку ў памяць выдатнага беларуса.

 

Звычайна грамадскія актывісты на Дзяды і Радаўніцу значна большай групай наведваюць і ушаноўваюць магілы знакамітых беларусаў на могілках. На гэты раз у сітуацыі эпідэміі могілкі вырашылі наведаць невялікай колькасцю чалавек. 

На 5 траўня прыпадаюць якраз 110-ыя ўгодкі з дня нараджэння Апанаса Цыхуна. Ён нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Кунцаўшчына Гарадзенскага раёну. Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1927-32 гадах вучыўся ў Гарадзенскай настаўніцкай семінарыі. У ІІ сусветнай вайне служыў артылерыстам у Вільні, пазней у 1939 годзе бараніў Варшаву, трапіў у палон да фашыстаў. Пасля вайны скончыў Гарадзенскі педінстытут. Працаваў завучам Лашанскай сямігадовай школы, дырэктарам Капцёўскай сямігадовай школы, настаўнікам СШ №2 Гародні, дырэктарам Каўбасінскай пачатковай і Батароўскай васьмігадовай школ, інспектарам аддзела народнай асветы Гарадзенскага райвыканкама. Працаваў на глебе беларускага школьніцтва, многія гады кіраваў літаратурным аб’яднаннем.

Усё сваё дарослае жыццё прысвяціў адраджэнню беларушчыны. Больш падрабязна пра біяграфію Апанаса Цыхуна можна прачытаць тут. Памёр Апанас Цыхун 10 сакавіка 2005 года, яму было амаль 95 гадоў. 

Відэа

праваабарончыя сайты