Навіны

Каранавіруснае тэлебачанне

Спа­кой­ны­мі не бы­лі Ве­лі­код­ныя свя­ты ў гра­мад­скім сэн­се для на­шай, бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці. А ўсё дзя­ку­ю­чы за­ка­ло­ту, які зак­ру­нуў ды­рэк­тар Бе­ла­стоц­ка­га ася­род­ка Поль­ска­га тэ­ле­ба­чан­ня Яў­ген Шпа­коў­скі. Ме­на­ві­та ў рам­ках зма­ган­ня з ка­ра­на­ві­ру­сам вы­ра­шыў ён вы­вес­ці пе­ра­да­чу «Бе­ла­ру­скі ты­дзень» і ін­шыя пра­гра­мы на­цы­я­наль­ных мен­шас­цей з ар­га­ні­за­цый­на-выт­вор­чай струк­ту­ры свай­го ася­род­ка. На та­кую раз­вяз­ку не па­га­дзіў­ся шмат­га­до­вы вы­да­вец гэ­тых праг­рам Мі­ко­ла Ваў­ра­нюк, ін­фар­му­ю­чы ме­дыя і гра­мад­ства ў пе­рад­ве­лі­код­ную пят­ні­цу. Пад ці­скам ме­дыя (асаб­лі­ва вель­мі моц­на за­ан­га­жа­ваў­ся тут Ма­цей Ха­ла­доў­скі, бы­лы ніў­скі жур­на­ліст, а за­раз су­пра­цоў­нік «Га­зе­ты вы­бар­чай», які ў Вя­лі­кую су­бо­ту і свя­точ­ны па­ня­дзе­лак пра­ін­фар­ма­ваў аб склаў­шай­ся сі­ту­а­цыі ўсю Поль­ш­чу) і па­лі­ты­каў сам ды­рэк­тар му­сіў пап­ра­ца­ваць над ня­дзель­най ве­лі­код­най пе­ра­да­чай, пад якой у якас­ці вы­даў­ца пад­пі­са­ла­ся Ка­ця­ры­на Пап­лаў­ская, жур­на­ліст­ка па пра­ва­слаў­ных тэ­мах у бе­ла­стоц­кім тэ­ле­э­фі­ры. Уз­ро­вень па­ба­ча­на­га і па­чу­та­га ў гэ­тым вы­дан­ні най­ле­пей пра­ка­мен­та­ваць про­ста маў­чан­нем. У вы­ні­ку за­ка­ло­ту і пра­тэ­стаў бе­ла­ру­скіх ар­га­ні­за­цый, ме­дыя, па­лі­ты­каў, ды­рэк­тар Шпа­коў­скі па­кі­нуў «Бе­лару­скі ты­дзень» і Мі­ко­лу Ваў­ра­ню­ка вы­даў­цом толь­кі гэ­тай пра­гра­мы. Ад­нак на­да­лей хо­ча вы­вес­ці пе­ра­да­чы ін­шых на­цы­я­наль­ных мен­шас­цей з бе­ла­стоц­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня. Мы, як бе­ла­ру­сы, не па­га­джа­лі­ся з гэ­тым у сва­іх пісь­мах і на­да­лей лі­чым, што гэ­та дрэн­нае і ні­ко­му не­па­трэб­нае ра­шэн­не. 

Яў­ген Ва­па

01.05.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты