Навіны

У Беларусі ўжо 11 289 хворых на каронавірус

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім Telegram-канале, у Беларусі на 27 красавіка ачунялі і выпісаныя 1740 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістравана 11289 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,5% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 153 тыс. 845 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 75 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-uzho-11-289-khvorykh-na-karonavirus/

27.04.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты