Навіны

У час эпідэміі акцыя "Звезда героев"

Замест таго, каб у час эпідэміі каронавірусу пастарацца мінімалізаваць кантакты людзей, ідэолагі РБ працягваюць свае мерапрыемствы. Так па Гарадзенскай вобласці зараз праходзіць акцыя "Звезда героев". Сайт дзяржаўнай ваўкавыскай раённай газеты з пафасам рапартуе, што гэтае мерапрыемства праходзіць ва ўсіх установах культуры раёну. Людзей заклікаюць прыходзіць у дамы культуры і несці фотаздымкі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне.

Ці не пара Гарадзенскаму аблвыканкаму ў час пагрозы заражэння вялікай колькасці люзей спыніць усе масавыя мерапрыемствы і публічныя акцыі бліжэйшыя месяцы? 

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты