Навіны

Нашае і важнае

Жыц­цё ў час за­ра­зы моц­на ска­рэк­та­ва­ла на­шы што­дзён­ныя спра­вы і дзе­ян­ні. Не інакш ад­бы­ло­ся з адз­на­чэн­нем Ак­ту 25 Са­ка­ві­ка — 102 га­да­ві­ны з дня аб­вяш­чэн­ня Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. На Бе­ла­сточ­чы­не тра­ды­цыя ад­зна­чэн­ня 25 Са­ка­ві­ка іс­нуе бе­зу­пын­на з па­ло­вы 1980-х га­доў, але за­раз яна су­тык­ну­ла­ся з зу­сім нез­вы­чай­ны­мі вык­лі­ка­мі. Звы­чай­на мы за­ра­нёў ме­лі пад­рых­та­ва­ную пра­гра­му і ла­гі­стыч­нае за­бес­пя­чэн­не ме­ра­пры­ем­ства і на­шых гас­цей-вы­ка­наў­цаў. У гэ­тым го­дзе на на­шых свят­ка­ван­нях меў вы­сту­піць зна­ка­мі­ты мін­скі фольк-рок ка­лек­тыў «Ту­тэй­шая шлях­та», сла­ва яко­га вя­до­мая да­лё­ка па‑за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Ус­пыш­ка ка­ра­на­ві­ру­са збі­ла на­шы пла­ны і мы яш­чэ да афі­цый­ных ура­да­вых за­ба­рон ад­на­га­лос­на вы­ра­шы­лі, што не мо­жам ры­зы­ка­ваць зда­роў­ем лю­дзей з Бе­ла­сточ­чы­ны і гас­цей з Бе­ла­ру­сі. Та­ды з’я­віў­ся ва­ры­янт, які пра­дуг­ледж­ваў пе­ра­нес­ці свят­ка­ван­ні ме­на­ві­та ў пра­мы эфір Бе­ла­ру­ска­га Ра­дыё Ра­цыя, дзе гас­ця­мі ме­лі быць па гі­ста­рыч­най дзя­лян­цы Алесь Бя­ляц­кі, а з кан­цэр­там у ра­дый­най сту­дыі меў вы­сту­піць Эду­ард Аку­лін. Ад­бы­лі­ся тэх­ніч­ныя пад­рых­тоў­кі і... па­ча­ла аба­вяз­ваць за­ба­ро­на ўез­ду чу­жа­зем­цаў у Поль­ш­чу. По­тым ад­па­да­лі і ін­шыя ва­ры­ян­ты ў су­вя­зі з аб­васт­рэн­нем эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­на­га рэ­жы­му, які даз­ва­ляе пра­бы­ваць ра­зам толь­кі дзвюм асо­бам, у тым лі­ку пла­на­ва­нае на­мі ўскла­дан­не кве­так на ма­гі­лах бе­ла­ру­скіх дзе­я­чаў ро­дам з Бе­ла­сточ­чы­ны. Ад­нак фар­мат свят­ка­ван­няў, дзя­ку­ю­чы Ра­дыё Ра­цыя, ака­заў­ся рэ­аль­ным. Спе­цы­яль­ная свя­точ­ная му­зы­ка ўвесь дзень, жы­вы эфір, пры­све­ча­ны гэ­тай га­да­ві­не, па­слан­не стар­шы­ні Ра­ды БНР Івон­кі Сур­ві­лы, зна­ка­мі­тая, аў­тар­ская пе­ра­да­ча Вік­та­ра Ся­маш­кі, пры­све­ча­ная бе­ла­ру­скім гім­нам і пра­мая тран­с­ля­цыя ў эфі­ры і на сай­це ра­дыё кан­цэр­та Ля­во­на Воль­ска­га не­пас­рэд­на з Мін­ска, ня­гле­дзя­чы на ўсе за­ба­ро­ны дня, да­ла па­чуц­цё ед­нас­ці і су­поль­нас­ці ад­чу­ван­ня так важ­най гі­ста­рыч­най па­дзеі. І ме­на­ві­та тра­ды­цый­ныя бу­ке­ты бел-чыр­во­на-бе­лых кве­так, уру­ча­ных у час бе­ла­стоц­кіх свят­ка­ван­няў, на­ле­жац­ца про­ста ўсім, хто дум­ка­мі, учын­ка­мі, сло­ва­мі, эсэ­мэ­ска­мі ці то­ста­мі па­він­ша­ва­лі адзін ад­на­го з гэ­тым свя­там. Бо та­кім чы­нам мы да­ры­лі так­са­ма ўза­ем­на і ду­хоў­ныя ко­ле­ры, сім­ва­лы Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. Фор­мы свят­ка­ван­ня ў гэ­тым го­дзе змя­ні­лі­ся, дзя­ку­ю­чы вір­ту­аль­на­му све­ту, а перш за ўсё не­за­леж­ным СМІ. Сі­ту­а­цыя ёсць так ды­на­міч­най, што мы не мо­жам ні­чо­га з упэў­не­нас­цю ска­заць, як бу­дзем ад­зна­чаць свя­та праз год. Да­клад­на мож­на ска­заць толь­кі тое, што 102-я ўгод­кі аб­вяш­чэн­ня БНР ад­зна­чы­лі бе­ла­ру­сы ва ўсім све­це. І гэ­та до­каз та­го, што мы тое зра­бі­лі і мы іс­ну­ем. Нам трэ­ба мець сі­лы, каб бы­ло за што і за ка­го зма­гац­ца, ка­го і што ўша­ноў­ваць. Сён­ня мы мо­жам на­шы­мі дум­ка­мі, ідэ­я­мі быць у сва­бод­ным, ме­дый­ным эфі­ры. І гэ­та так­са­ма пе­ра­мо­га ідэй Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі як не­за­леж­най бе­ла­ру­скай дум­кі. Мо­жам рас­па­вя­даць пра БНР для дзя­сят­каў ты­сяч лю­дзей дзя­ку­ю­чы ра­дыё, дзя­ку­ю­чы ін­шым ме­ды­ям, ін­тэр­нэт-пра­сто­ры. Га­лоў­нае, што мы па­мя­та­ем і адз­на­ча­ем са­мае важ­нае, жыц­цят­вор­нае па­лі­тыч­нае зда­рэн­не па­чат­ку ХХ ста­год­дзя — вяр­тан­не Бе­ла­ру­сі, як не­за­леж­най дзяр­жа­вы, на ма­пу Еў­ро­пы і све­ту. Гэ­та тая па­дзея, якая ад­бы­ла­ся ня­гле­дзя­чы на ўсе аб­ста­ві­ны, на ўвесь тра­гізм Пер­шай су­свет­най вай­ны і та­дыш­ніх страш­лі­вых эпі­дэ­мій ты­фу ці гры­пу-іс­пан­кі. Мы не веч­ныя ў гэ­тым све­це, але за­ха­ваць па­мяць пра Баць­каў­ш­чы­ну — гэ­та той за­па­вет, які кла­дзец­ца на нас аба­вяз­кам. У на­шай гі­сто­рыі быў кры­ва­вы тэ­рор у Са­вец­кім Са­ю­зе, бы­ла за­ба­ро­на свят­ка­ван­ня ў Поль­ш­чы, ня­мец­кая аку­па­цыя, зноў са­вец­кі пе­ры­яд, ка­лі іс­на­ва­ла за­ба­ро­на на тое, каб га­ва­рыць пра БНР, але ўсё ад­но па­мяць за­хоў­ва­ла­ся. Кож­нае па­ка­лен­не мае свае гі­ста­рыч­ныя пункты ад­нос­нас­ці. На­шы пра­дзе­ды пе­ра­жы­лі бе­жан­ства, на­шы дзя­ды і баць­кі — Дру­гую су­свет­ную вай­ну і пе­ры­яд пас­ля­ва­ен­най дзей­нас­ці поль­ска­га пад­пол­ля, маё па­ка­лен­не — ва­ен­нае ста­но­віш­ча 1981 го­да, Чарнобыль і дэ­мак­ра­тыч­ныя пе­ра­ме­ны 1989 го­да. Што за­пом­ніц­ца па­ка­лен­ню ма­ёй дач­кі? На­пэў­на пан­дэ­мія ка­ра­на­ві­ру­са, якая ста­не яго псі­ха­ла­гіч­на-гра­мад­скім вык­лі­кам і вып­ра­ба­ван­нем. По­гля­ды лю­дзей на сваё быц­цё ў гэ­тым све­це і жыц­ці на­пэў­на зме­няц­ца, а пе­ра­а­сэн­са­ван­не каш­тоў­нас­цей — пе­рад на­мі.

Яў­ген Ва­па

03.04.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты