Навіны

У Гарадзенскай вобласці выяўлены чацвёрты выпадак каронавіруса COVID-19

У Гарадзенскай вобласці выяўлены чацвёрты выпадак каронавіруса COVID-19, паведамляе раённая газета «Іўеўскі край».

«Ён дыягнаставаны ў пацыента інфекцыйнага аддзялення Іўеўскай ЦРБ, які знаходзіўся там на лячэнні з папярэднім дыягназам  «пнеўманія» , – паведамляе выданне.

У сваю чаргу »Гомельская праўда« паведамляе, што ў Лельчыцах праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне па выяўленні магчымага выпадку COVID-19. «Пацыент шпіталізаваны ў Гомельскую інфекцыйную лякарню, яго кантакты таксама знойдзеныя і знаходзяцца на медыцынскім абследаванні. Больш падрабязная інфармацыя будзе дадзеная пасля завяршэння эпідрасследавання і атрымання ўсіх вынікаў тэставання» , – піша выданне.

У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі наяўнасць COVID-19 у супрацоўніка сталічнай гімназіі № 5. Паводле слоў прэс-сакратара ведамства Юліі Барадун, бацькам навучэнцаў прапанавана праводзіць ізаляцыю дзяцей у дамашніх умовах.

Раней БелаПАН паведаміў са спасылкай на дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску пра пацверджаную каронавірусную інфекцыю ў аднаго з акцёраў тэатра.

Звесткі аб новых выпадках каронавіруса ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя не падае ўжо трэці дзень. Згодна з данымі на 27 сакавіка, у краіне было пацверджана 94 выпадкі каронавіруса COVID-19.

БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garadzenskaj-voblastsi-vyyauleny-chats/

30.03.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты