Навіны

Доктар Алесь Лобан з шпіталя распавёў пра свой стан

У сувязі з тым, што ў рэдакцыю “Гарадзенскай вясны” і да іншых журналістаў і знаёмых доктара Аляксандра Лобана паступае багата пытанняў наконт яго здароўя і стану, “Гарадзенская вясна” паведамляе, што доктар Лобан знаходзіцца ў гарадзенскім шпіталі ў інфекцыйным аддзяленні. У яго ўзялі аналізы на каронавірус і зараз чакаюць вынікаў.

Сам доктар Лобан пачувае сябе нармальна, аніякіх сімптомаў не назірае, тэмпература ў яго таксама ў норме. Жартуе, што адчувае сябе можа лепш, чым бальшыня беларусаў яшчэ да з’яўлення каронавіруса.

Доктар Лобан праз тэлефон павіншаваў усіх, хто цікавіцца яго лёсам і здароўем з найвялікшым святам для беларусаў Днём Волі. На жаль, сам доктар сустракаць яго будзе ў шпіталі.

Нагадаем, доктар Алесь Лобан зрабіў гучную заяву і даў інтэрв’ю многім выданням з заклікам да ўладаў прыняць больш рашучыя меры ў змаганні з каронавірусам. Сам Алесь Лобан доўга працаваў у медыцынскай структуры ў Нідэрляндах, і нядаўна наведваў гэтую краіну. Гэта і стала падставай яго шпіталізацыі, якая дзіўным чынам прыпала акурат на той час, калі ў СМІ з’явіліся яго заявы.

Відэа

праваабарончыя сайты