Навіны

Сяргей Верамеенка: 25 сакавіка – для мяне гэта дзяржаўнае свята Дзень Рэспублікі

У Гародні 25 сакавіка грамадскія актывісты не будуць ладзіць вялікага святкавання як у мінулыя гады.

Пра тое, як адзначалася гэтае свята раней, узгадвае прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка:

– У 90-х гадах, калі Дзень Волі ў Гародні святкаваўся паўсюль і амаль што ўсімі, я разам з сынам, разам з пляменніцай выходзіў на дэманстрацыю, выходзіў на свята, ішлі разам з усімі, удзельнічалі ў мітынгах. Цяпер гэта больш адзначаем у сямейным коле, больш у камернай абстаноўцы, але я ўсё роўна лічы, што гэта наша дзяржаўнае свята.

На думку грамадскага актывіста, Дзень Волі для яго – гэта свята Дня Рэспублікі.

– Нашыя дзяржаўныя сімвалы – гэта “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. Нягледзячы на тое, што так не лічыцца на афіцыйным узроўні. Нягледзячы на тое, што на афіцыйным узроўні гэтае свята не адзначаецца. Тым не менш я лічу, што гэта наша дзяржаўнае свята, свята Рэспублікі Беларусь.

Грамадскія актывісты адмянілі ў 2020-м годзе святкаванне 102-х угодкаў стварэння БНР і большасць мерапрыемстваў прапануюць правесці анлайн: паслухаць беларускую музыку, ці вывесіць сцяг на сваім вакне ці балконе.

  Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syargej-verameenka-25-sakavika-dlya-myan/

24.03.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты