Навіны

Ваўкавыская "Белая Русь" гатовая да "выбараў"

Старшыня Ваўкавыскай раённай арганізацыі "Белая Русь" Вячаслаў Гусак даў разгорнутае інтэрв'ю мясцовай дзяржаўнай газеце "Наш час". У ім кіраўнік фармальна грамадскай, а фактычна праўладнай структуры пахваліўся тым, што цэлы шэраг іх праектаў сталі брэндавамі. Асаблівай ўвагі заслугоўвае дэклараваная поўная гатовасць раённай арганізацыі "Белай Русі", якая налічввае ажно 1175 членаў, да "выбараў" новага-старога кіраўніка дзяржавы.

Тут варта працытаваць Вячаслава Гусака: "С властью мы сотрудничаем очень тесно, и свидетельством тому является наше активное участие в избирательных кампаниях. Члены «Белой Руси» ведут активную разъяснительную работу с населением, представлены почти во всех избирательных комиссиях. Ведем и предвыборную агитацию, организуем пикеты в поддержку наших кандидатов в депутаты. О действенности совместной работы неоспоримо свидетельствует тот факт, что выборы на Волковыщине всегда проходят организованно, не допускается провокаций со стороны деструктивных сил (вылучана рэдакцыяй "Гарадзенскай вясны"). И предстоящая избирательная кампания по выборам Президента Беларуси, которая станет для всех нас серьезным экзаменом, я уверен, пройдет у нас спокойно и в деловой обстановке. 

У Ваўкавыскім раёне сёння няма фактычна аніводнай незалежнай грамадскай арганізацыі, не чуваць пра суполкі дэмакратычных апазіцыйных партый. Таму вельмі шкада, што журналістка не задала Гусаку натуральнага пытання: "Якія ж сілы сёння ён лічыць у Ваўкавыскім раёне дэструктыўнымі?".

Відэа

праваабарончыя сайты