Навіны

Зіма без зімы

Ну што ж, зі­ма ў гэ­тым го­дзе ў на­шай част­цы све­ту, ві­даць, дзесь­ці прыс­ну­ла і, зда­ец­ца, плаў­на пе­рай­ш­ла ў ха­лод­нае прад­вес­не, у ад­роз­нен­ні ад па­лі­тыч­най га­рач­кі ў Поль­ш­чы ў су­вя­зі з май­скі­мі, прэ­зі­дэн­ц­кі­мі вы­ба­ра­мі. Тут слу­пок тэм­пе­ра­ту­ры з кож­ным днём рас­це ад уза­е­маз­ніш­чаль­ных аб­ві­на­вач­ван­няў і вы­цяг­ва­ных афёр. Зна­чыць, да са­мых вы­ба­раў бу­дзем мець таў­кат­ню, якая бу­дзе да­ста­ваць нас кож­на­га дня. Та­му дзе­ля спа­кою і рас­па­ча­та­га аку­рат Вя­лі­ка­га по­сту вар­та про­ста ад­мо­віц­ца ад чы­тан­ня, аг­ля­дан­ня і слу­хан­ня на­він. Вя­до­ма, у сён­няш­нім све­це ад іх не ўця­чэш, але па­ста­рац­ца вы­ці­шыц­ца заў­сё­ды мож­на, для прык­ла­ду на­зі­ра­ю­чы за пры­ро­дай. Апош­нія вы­ход­ныя пра­вёў я ў пуш­чан­скім, род­ным до­ме, дзе з за­дзёр­тай у не­ба га­ла­вой уг­ля­даў­ся за ля­ту­чы­мі, крык­лі­вы­мі клю­ча­мі дзі­кіх гу­сей і жу­раў­лёў. Са­праў­ды, пры­га­жосць ад­веч­на­га, пры­род­на­га цык­ла про­ста ра­дуе ча­ла­ве­чыя ду­шы і сэр­цы. У пэў­ны мо­мант на­ват я ўя­віў са­бе, што праз хві­лі­ну ма­гу па­ба­чыць і бус­лоў. Зда­ец­ца, што на Су­валь­ш­чы­не не­ка­то­рыя ўжо пас­пе­лі па­слу­хаць іх­няе кле­ка­тан­не. У та­кой сі­ту­а­цыі, ма­быць, птуш­кам ста­не не­пат­рэб­ным ад­ля­таць у га­ра­чую Аф­ры­ку, а па пры­выч­цы пе­ра­зі­ма­ваць дзесь­ці ў паў­д­нё­вых кра­і­нах Еў­ро­пы не­ка­то­рыя пэў­на і ры­зык­нуць за­стац­ца тут у нас, на мес­цы. „Да даб­ра гэ­та не вя­дзе” — так ана­ма­ліі з над­вор’­ем ка­мен­ту­юць пуш­чан­скія ста­ра­жы­лы і па­чы­на­юць із­ноў ба­яц­ца вес­на­вых ма­ра­зоў, якія спля­жы­лі ў мі­ну­лым го­дзе квіт­нен­не са­доў. А на пы­тан­ні пра тое, якое бу­дзе ле­та, ад­каз­ва­юць згод­на: „Адзін Бог толь­кі ве­дае”. Па пры­род­ных прык­ме­тах ні­чо­га за­раз не прад­ба­чыш. За­ста­ец­ца толь­кі ўспа­мі­наць ма­роз­ныя зі­мы, цёп­лыя вёс­ны, га­ра­чае ле­та, во­сень­скія ко­ле­ры пры­га­жос­ці ле­су. Нас­лу­хаў­шы­ся ўсіх гэ­тых ра­ска­заў пра стра­ча­ную клі­ма­тыч­ную нар­маль­насць, вы­ра­шыў я пра­ве­рыць, што пі­шуць на гэ­ты конт на­ву­коў­цы. Аказ­ва­ец­ца, што ця­пе­раш­няя зі­ма 2019/2020 (лі­ча­на як пе­ры­яд ад па­чат­ку снеж­ня да кан­ца лю­та­га), бы­ла ў Поль­ш­чы на 4,12 гра­ду­са цяп­лей­шай ад ся­рэд­ніх зім у 1981-2010 га­дах і на 3,64 гра­ду­са цяп­лей­шай ад ся­рэд­не­ста­ты­стыч­най зі­мо­вых тэм­пе­ра­тур у 1991-2020 га­дах. У Маск­ве ана­ма­ліі яш­чэ боль­шыя. Упер­шы­ню ў гі­сто­рыі на­зі­ран­няў ся­рэд­няя трох най­ха­лад­ней­шых ме­ся­цаў гэ­тай зі­мы ёсць плю­са­вая. Ня­гле­дзя­чы на па­цяп­лен­не клі­ма­ту, зі­мы ў ста­лі­цы Ра­сіі бы­лі заў­сё­ды ха­лод­ны­мі. Ся­рэд­няя тэм­пе­ра­ту­ра апош­ніх трыц­ца­ці зім гэ­та мі­нус 5,5 гра­ду­са, а ў пе­ры­я­дзе 1981-2010 — мі­нус 6,1. А тут у зі­мо­вым тры­мест­ры сне­жань-лю­ты 2019/2020 да­сяг­ну­ла 0,2 вы­шэй ну­ля. Гэ­та зна­чыць больш на 5,7 гра­ду­са, чым­сь­ці ся­рэд­няя з апош­ніх трыц­ца­ці зім. У Маск­ве рэ­кор­д­на цёп­лай да гэ­тай па­ры бы­ла зі­ма 1961 го­да з тэм­пе­ра­ту­рай мі­нус 2,8 гра­ду­са. Най­ха­лад­ней­шай зі­мой двац­ца­та­га ста­год­дзя бы­ла зі­ма ў час Дру­гой су­свет­най вай­ны ў 1942 го­дзе, ка­лі ся­рэд­няя тэм­пе­ра­ту­ра скла­ла мі­нус 15 гра­ду­саў. Ха­лад­ней­шай бы­ла толь­кі за ўсю гі­сто­рыю зі­ма 1893 го­да з ся­рэд­няй мі­нус 16,8 гра­ду­са. У Поль­ш­чы (ся­рэд­няя пе­ра­лі­ча­ная на тэ­ры­то­рыю дзяр­жа­вы ў сён­няш­ніх ме­жах), ста­ты­стыч­ныя зі­мы 1991-2020 га­доў цяп­лей­шыя на 1,9 гра­ду­са ад зім дру­гой па­ло­вы дзе­вят­нац­ца­та­га ста­год­дзя. Зі­ма 2019/2020 бы­ла аж на 5,53 гра­ду­са цяп­лей­шай ад зім 1851-1900 га­доў.

Апош­няя зі­ма зу­сім аш­ча­дзі­ла нам вы­со­кіх ма­ра­зоў. Най­ні­жэй­шая зме­ра­ная тэм­пер­а­ту­ра ў зі­мо­вым се­зо­не 2019/2020 бы­ла ў поль­скім по­лю­се хо­ла­ду, зна­чыць, у Су­вал­ках і бы­ло гэ­та ледзь мі­нус 6,6 гра­ду­са. Гэ­та быў мі­ні­мум снеж­ня, а ў сту­дзе­ні тэм­пе­ра­ту­ра ў го­ра­дзе не па­ні­жа­ла­ся за мі­нус 3,4 гра­ду­са. У па­ло­ве двац­ца­та­га ста­год­дзя ся­рэд­няя сту­дзе­ня ў гэ­тым го­ра­дзе скла­да­ла ка­ля мі­нус 5 гра­ду­саў. Як ці­ка­він­ка вы­гля­дае факт, што ні­жэй­шую тэм­пе­ра­ту­ру чым­сь­ці ў сту­дзе­ні 2020 го­да бы­ла зме­ра­ная ў Су­вал­ках у маі 2019 го­да, ка­лі бы­ло за­фі­ка­са­ва­на мі­нус 3,6 гра­ду­са. Ха­рак­тэр­най з’я­вай гэ­та­га зі­мо­ва­га пе­ры­я­ду з’яў­ля­ец­ца яе бяс­с­неж­насць.Сне­гу бы­ло столь­кі, як га­во­рыц­ца ў пры­каз­цы, што кот нап­ла­каў. А што бу­дзе да­лей у бу­ду­чы­ні з над­вор’­ем ніх­то тол­кам не ве­дае.

Яў­ген ВА­ПА

05.03.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты