Навіны

У Беларусі пацверджаныя шэсць выпадкаў каронавіруса

У Беларусі пацверджаныя яшчэ два выпадкі каронавіруса COVID-19, паведаміла журналістам прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

„Два выпадкі, пра якія ўчора казалі як пра магчымыя, сёння пацверджаныя лабараторна”, — зазначыла яна. Усяго ў Беларусі зафіксаваныя шэсць выпадкаў каронавіруса: чатыры — у Менску, два — у Віцебскай вобласці.

Усяго ў Беларусі зафіксаваныя шэсць выпадкаў каронавіруса: чатыры — у Менску, два — у Віцебскай вобласці.

Як паведамлялася раней, на каранціне ў сталічнай інфекцыйнай бальніцы знаходзяцца пяць чалавек. Пацверджаныя два выпадкі: у студэнта з Ірана і яго будучага цесця. Таксама ў бальніцы знаходзяцца дзяўчына іранца, яе маці і сястра. У Віцебску на каранціне знаходзяцца работніца футравага камбіната (вірус пацверджаны), яе муж і дзеці.

Пра першы выпадак выяўлення каронавіруса Міністэрства аховы здароўя абвясціла 28 лютага (у іранскага студэнта).

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-patsverdzhanyya-shests-vypadk/

04.03.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты