Навіны

#БезПраваНаРасправу: ЛПП - турма, канцлагер, прафілакторый?

 ЛПП у Магілёве.

ЛПП у Магілёве.

Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.

Дзіўным и незразумелым гібрыдам рэабілітацыйнага цэнтра і турмы з’яўляюцца беларускія лячэбна-працоўныя прафілакторыі для алкаголікаў і нарказалежных. Мужчыны і жанчыны з падобнымі праблемамі, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама грамадзяне, абавязаныя вяртаць выдаткі, якія панесла дзяржава на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні,  двойчы на ​​працягу года парушылі працоўную дысцыпліну па прычыне ўжывання алкаголю, могуць быць заключаны ў ЛПП на працяглы час, ад 6 месяцаў да 2 гадоў без права на апеляцыю, хоць і не здзяйснялі ніякіх злачынстваў.

Дарэчы, сістэма ЛПП на постсавецкай прасторы захавалася толькі ў Беларусі, Туркменістане і непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі.

"Адзін канцлагер адседзеў у Светлагорску, чатыры месяцы, там наогул страх, вошай пакарміў ... Я не жадаю, каб нехта трапляў у Светлагорск", - распавядае жыхар Гомеля Алег Максімаў.

Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці з'яўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовую праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова «лячэбны».

Прапануем вашай увазе першую публікацыю пад назвай "Цяпер на зоне няма такога, што дзеецца ў ЛПП":

 

«Сейчас на зоне нет такого, что творится в ЛТП»

Среди наиболее частых вопросов, с которыми граждане обращаются в Правозащитный центр “Весна”, можно отметить те, которые связаны с деятельностью в Беларуси лечебно-трудовых профилакториев (ЛТП), условиями помещения туда людей, страдающих алкогольной или наркотической зависимостью, спецификой их лечения и реабилитации.


Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Да такіх выпадкаў праваабаронцы адносяць і прымусовае змяшчэнне асоб, якія пакутуюць ад алкагольнай ці іншай залежнасці, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

 

"Лячэбны? Працоўны!", ці Што трэба ведаць пра ЛПП у Беларусі?

У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў сучаснай Беларусі.

 

http://spring96.org/be/news/96106

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты